Вандроўка па Віленшчыне

22.03.2025 10:00 - 16:30 ------------ Бясплатнае

Сябры, 21 сакавіка спаўняецца 185 год Францішку Багушэвічу! Прапануем вам у суботу 22 сакавіка далучыцца да вандроўкі па Віленшчыне, прысьвечанай юбілею заснавальніка найноўшай беларускай літаратуры, чый запавет для беларусаў «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі!» актуальны і да сёньня.

Дата: 22 сакавіка

Час: 10:00 — 16:30 (час мясцовы)

Нарадзіўся Багушэвіч у былым фальварку Сьвіраны непадалёк ад Меднікаў, куды мы і плануем завітаць. Таксама мы заедзем да касьцёла у Рукойнях, дзе хрысьцілі малога Францішка Бенедыкта, і ў турыстычны цэнтр у Савічунах, дзе вісіць памятная шыльда паэту. А яшчэ наведаем музей іншага паэта Уладзіслава Сыракомлі, сярэднявечны замак у Медніках, ды навакольныя іншыя цікавосткі!

Маршрут вандроўкі: Вільня — Немеж — Барэйкаўшчына — Рукойні — Савічуны — Сьвіраны — Меднікі — Вільня.

Вандроўка плануецца на невялікім аўтобусе ў добрай кампаніі.

Выезд з Вільні а 10-й, вяртаньне недзе ў 16-30.

Рэгістрацыя і больш падрабязная інфармацыя ў гугл-форме.

Далучайцеся!


Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Этнафэст «Днёўка на Пятроўку» ў Воліне

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 Centrum Słowian i Wikingów Wolin-Jomsborg-Vineta (Recław 37)

Майстэрня медыятэатра ў Вільні

11.07.2026 (11:00 - 19:00) (дакладнае месца паведамяць па рэгістрацыі,)

NAVIBAND ва Уроцлаве

21.07.2026 (19:00 - 21:00) (паведамяць асабіста за дзень да канцэрта)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ