• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Варкшоп “STATUS: LOCAL”

Пачатак: 26.01 (18:00)
Канец: 26.01 (18:00)
Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"
(Мінск, пр-т Незалежнасцi 37А)
Google

Культурніцкія ініцыятывы па-за межамі гарадоў

Мы рады запрасіць вас на дыскусію “STATUS: LOCAL. Культурніцкія ініцыятывы па-за межамі гарадскіх асяродкаў” у рамках праекта “STATUS: роля мастачак i мастакоў у трансфармацыi грамадства”

Адной з тэмаў нашага даследавання ў рамках праекта з’яўляецца геаграфiя мастацкай сцэны. На прапанаванай дыскусіі мы звернем увагу на развіццё лакальных ініцыятыў і міграцыю культурных праектаў з цэнтраў у перыферыйныя зоны. Разам з прадстаўнікамі і прадстаўніцамі трох самаарганізаваных праектаў, якія ладзяць свае актыўнасці па-за межамі гарадскіх асяродкаў, — Арт-вёска Каптаруны (Беларусь), фестываль SPRAVA (Беларусь) і Ställbergs Gruva/ NonExistanceCentre (Швецыя), — мы абмяркуем, з аднаго боку, іх ролю ў развіцці рэгіёнаў, рэвіталізацыю некалі актыўных асяродкаў, дэцэнтралізацыю мастацкай сцэны, з другога — адносiны памiж цэнтрам i перыферыяй у нацыянальным i мiжнародным кантэксце: пытанні размеркавання рэсурсаў, стварэння ведаў, улады і статусу. Разам з удзельнікамі і ўдзельніцамі дыскусійнай панэлі мы таксама паразважаем пра тое, чаму абраныя тэрыторыі з’яўляюцца найбольш рэлевантнымі пляцоўкамі для даследавання, мыслення і трансфармацый для рэалізацыі іх праектаў.

Спікеры і спікеркі:

Таня Арцімовіч, Арт-вёска Каптаруны, адна з заснавальніц і куратарка праекта.

Арт-вёска Каптаруны — гэта мультыкультурнае месца, якое ладзіць фестывалі, мастацкія рэзідэнцыі і адукацыйныя праграмы. Праект распачаў сваё існаванне ў 2015 годзе і быў ініцыяваны Артурам Клінавым і Таняй Арцімовіч. Каптаруны ў першую чаргу акцэнтуюць увагу на сваім “памежным” статусе і пазіцыянуюць сябе як “адметнае месца, мост культур, супольнасць людзей і месца для вольнага мыслення”.

Кацярына Аверкава, фестываль SPRAVA, адна з арганізатарак і лідарак фестывалю.

Sprava ладзіцца ў вёсцы Белая Царква самаарганізаванай супольнасцю, якая задаецца пытаннем: як прысутнасць праяўляецца там, дзе мы жывем? “Справа” аб’ядналася з мясцовымі жыхарамі, каб праз сродкі сучаснага мастацтва, вытворчасці і музыкі асэнсавана ўключацца ў прыродны асяродак.

Карл-Оскар Шоэгрэн, Ställbergs Gruva і NonExistanceCentre, адзін з заснавальнікаў праекта.

Ställbergs Gruva з’яўлялася ў свой час шахтай па здабычы жалезнай руды, якая была зачынена ў 1977 годзе. Будынак шахты і 9 гектараў зямлі былі выкуплены мастацкай суполкай NonExistanceCentre у 2015 годзе, зараз NonExistanceCentre ладзяць рэзідэнцыі, фестывалі, дакументальны тэатр, адукацыйныя курсы, выставы і іншыя актыўнасці. Праца ў Ställberg Gruva можа быць апісана як перфарматыўнае сацыяльнае даследаванне на індывідуальным, лакальным, і глабальным узроўнях, дзе складанае мінулае і сучаснае капіталістычнае грамадства спажывання можа быць асэнсавана праз больш працяглы і бесперапынны артыстычны і сацыяльны працэс.

Нагадваем, што праект STATUS рэалізуюць арт-цэнтр Konstepidemin (Гётэборг, Швецыя) i галерэя КХ (Брэст, Беларусь) у партнёрстве з галерэяй сучаснага мастацтва “Ў”
Уваход вольны.

Мадэратарка дыскуссіі — Інга Ліндарэнка.

Фотаздымак на афішы — Артур Клінаў, інсталяцыя “Саламяная Імперыя”. Эмсдэтэн, Германія, 2004.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
    • «Гэта фундаментальна»: у Варшаве ствараецца Інстытут беларускай кнігі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип