Варштат па роспісе маляваных дываноў «АДТУЛІНЫ-АДСЮЛІНЫ» ў Мінску

25.03.2023 14:00 - 16:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) ад 7 рублёў

У суботу, 25 сакавіка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца файны варштат па роспісе маляваных дываноў «АДТУЛІНЫ-АДСЮЛІНЫ» ў межах не менш файнай выставы маляванак.
 


Дата: 25 сакавіка

Час: 14.00

Месца: музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. М. Багдановіча, 13, Мінск


На сонечнай балюстрадзе, у асяроддзі казачнага гаю віцебскіх маляванак мастачка і куратарка выставы Ірына Князева раскажа пра мастацтва маляваных дываноў.

А пасля будзе натхняльная практычная частка — выраб сурвэткі (мініяцюрнага дыванка) у гэтай тэхніцы.

Кошт удзелу: дарослыя — 10 рублёў, дзеці да 12 гадоў — 7 рублёў. Запісвайцеся па нумарах +375 17 395 44 47, +375 17 363 94 65.




Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Вышывальная сустрэча з Руфінай Базловай у Познані

05.07.2026 (15:00 - 17:00) фундацыя КУТ (Крамарска, 32)

Монаспектакль «Сіняя-сіняя» ў Магілёве (16+)

10.07.2026 (18:00 - 20:00) тэатр лялек (вул. Першамайская, 73)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ