Вербніца ў Азярцы

09.04.2023 13:00 - 14:00 музей народнай архітэктуры і побыту (Мінскі раён) ад 5 рублёў

У нядзелю, 9 красавіка, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы — Вербніца.



Дата: 9 красавіка

Час: з 13.00 да 14.00 (час мясцовы)

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён


Вербніца, або Вербная нядзеля — свята, якое адзначаецца за тыдзень да Вялікадня. У гэты дзень у царкве асвячалі галінкі вярбы, а пасля набажэнства з усіх бакоў чуліся словы: «Не я б’ю — вярба б’е. За тыдзень — Вялікдзень. Здароўе ў косці, хвароба ў лес».

Вярба надзялялася ўласцівасцямі жыццёвай сілы і лічылася сродкам аховы ад хвароб і няшчасцяў. У хрысціянскай традыцыі вярба сімвалічна замяніла пальму, якой віталі Ісуса Хрыста пры ўваходзе ў Іерусалім. А ў простым народным жыцці вярба выкарыстоўвалася ў шматлікіх абрадавых дзеяннях.

То вас чакае:

Майстар-клас па традыцыйным ўпрыгожванні галінак вярбы;

Асвячэнне галінак вярбы святаром ля царквы ХVІІІ ст.;

Расповед пра традыцыі святкавання Вербнай нядзелі;

Абрады «Упрыгожванне покуці вярбой» і «Засцеражэнне хаты ад маланак».


Кошт квіткоў: для дарослых — 10 рублёў; для студэнтаў і школьнікаў — 5 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.




Вам можа быць цікава

Дзень Волі ва Уроцлаве

25.03.2026 (17:00 - 19:00) Plac Wolności — Pręgierz, Rynek

Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

26.03.2026 (10:00 - 12:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Трэнінг першай дапамогі ў Познані

27.03.2026 (18:30 - 21:30) фундацыя КУТ (Крамарска, 32)

Фестываль «Нефільтраванае кіно» ў Варшаве

28.03.2026 (18:15 - 21:00) Kinoteka, палац культуры і навукі (plac Defilad 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ