Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» ў Вільні

16.02.2024 - 18.02.2024 18:30 - 21:00 ------------ Бясплатнае

XII міжнародны паэтычны фестываль памяці Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» сёлета адбудзецца 16-18 лютага ў Вільні.

Штогадовы Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце», у якім традыцыйна бяруць удзел паэты з Беларусі і замежных краін, запачаткаваны ў 2012 годзе Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Беларускім ПЭН-цэнтрам. Сёлета фестываль арганізоўваецца Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў у партнёрстве з Шведскім саюзам пісьменнікаў, Гётэ-Інстытутам у выгнанні, Праграмнай Радай тыднёвіка беларусаў Польшчы «Ніва» і Беларускім ПЭНам.

У маштабнай праграме фестывалю, які арганізоўваецца Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў, — абвяшчэнне лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова і лаўрэатаў Прэміі Цёткі, гутаркі з паэтамі і празаікамі Падляшша, літаратурны вечар сучаснай літоўскай паэзіі ў беларускіх перакладах, каля 2 двух дзясяткаў прэзентацый новых паэтычных кніг і першы канцэрт гурта FILAMATY (супольны канцэптуальны праект гурта RELIKT і музыкі Уладзя Лянкевіча).

Падчас асноўных імпрэзаў фестывалю 17 і 18 лютага ў клубе «Павільёнас» працуюць кропкі продажу беларускай кнігі, а таксама вядзецца анлайн-трансляцыя ў сацыяльныя сеткі Bellit.info.

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава мастачкі Цемры «ABSENCE» ў Генку (Бельгія)

21.05.2026 18:00 - 04.06.2026 18:00 KUBE Gallery (Marcel Habetslaan 26)

Сустрэча «Мовы Нанова» ў Беластоку

25.05.2026 (19:00 - 21:00) «Суседскі дом» (ul. Sienkiewicza 82 (-1 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ