Віцебск. “Кошкі-Мышкі”

22.04.2014 19:00 - 21:00 Нацыянальны акадэмічны драмтэатр імя Я. Коласа (Замкавая, 2) Бясплатнае

Нішто так не цікавіць людзей, як асабістыя ўзаемаадносіны. Тым больш, калі раскрываюцца таямніцы паміж самымі блізкімі людзьмі. Напрыклад, паміж дзвюма сёстрамі. Актрыса Тамара і перакладчыца Таццяна шмат перажылі разам і, здаецца, усё ведаюць адна пра адну. Але дадаць нечаканых фактаў у спакойнае жыццё гатова журналістка Лена, якая пад выглядам масажысткі дазнаецца пра многае, у тым ліку для таго, каб раскрыць сваім праўду чытачам пра знакамітасцей… Але каму патрэбна такая «праўда»?
Пад час гульні ў «кошкі-мышкі» тры гераіні неаднаразова мяняюцца ролямі. І задаюцца пытаннямі. Ці можна дараваць здраду? І як адрозніць яе ад прадажніцтва? Што пераможа ў выніку: розум ці пачуцці? Ці будзе шчаслівы канец?
«Гісторыя прыдуманая. Супадзенні выпадковыя» – пазначае Аляксандр Мардань пад назвай п’есы. «Ну-ну…» – думаем мы, гледзячы, як хлусяць адна адной сёстры, як плачуць ад шчасця і смяюцца ад болю…
У спектаклі можна заўважыць элементы псіхалагічнай драмы, іранічнай камедыі і нават дэтэктыву… Дарэчы, сам аўтар абазначыў жанр п’есы як скандал без антракта.

Пастаноўка Юрыя ЛІЗЯНГЕВІЧА.
Сцэнаграфія і касцюмы Валянціны ПРАЎДЗІНАЙ.
Кампазітар Аляксандр КРЫШТАФОВІЧ.
Балетмайстар Дзіяна ЮРЧАНКА.


Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання» ў Мінску

16.07.2026 17:00 - 30.07.2026 17:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Сустрэча «Як разгаварыць могілкі» ў Вільні

27.07.2026 (19:00 - 21:00) Беларуская царква (Bokšto g. 4)

Мсціслаўскі фэст 2026

01.08.2026 10:00 - 02.08.2026 02:00 Замкавая гара

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ