Віцебск // Праект «Кінапалёт»: Сяргей Пукст, «Кастусь Каліноўскі»

28.11.2015 19:00 - 22:00 ВЦСМ (вул. Белабародава, 5) 80 000 руб. VIP-квіток на ўсе 4 кінапаказы + выстава – 300 000 руб.

28.11 – Сяргей Пукст, «Кастусь Каліноўскі»: 1928, BY, Уладзімір Гардзін. («ВЦСМ«, вул. Белабародава, 5).

З 21 лістапада да 19 сьнежня ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва пройдзе сэрыя кінапаказаў нямых фільмаў з жывою музыкай. Сярод заяўленых выканаўцаў – Сяргей Пукст, Tonqixod, Re1ikt, Ягор Забелаў.

У  арт-праекце «Кінапалёт» возьмуць удзел выканаўцы, якія агучылі першыя беларускія нямыя фільмы ў межах праекту «Тузін.Немаўля»Re1ikt, Сяргей Пукст, Tonqixod. У іх жывым музычным суправаджэньнібудуць паказаныя фільмы «У агні народжаная» (1929), «Кастусь Каліноўскі» (1927),«Нянавісьць» (1930). У праграму фэстывалю ўключаны таксама выступ Ягора Забелава з музыкаю да французскага нямога фільму «Менімальтан» (1926). Кожны кінаканцэрт будзе складацца з дзвюх частак – уласна кіно з музыкаю і сэта з аўтарскіх кампазыцый.

]

Квіткі на “Кінапалёт” вы можаце набыць на пляцоўках ВЦСМ:

– выставачная зала, вул. Белабародава,5

– выставачная заля, вул. Фрунзэ,11

– Арт прастора, вул. Талстога,7

А таксама на ўваходзе. Кошт квітка – 80 000 руб. VIP-квіток на ўсе 4 кінапаказы + выстава – 300 000 руб.

Інфармацыя: +375259133876.


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Tochka K у Варшаве

21.05.2026 (20:00 - 22:00) mastak records (Solec 81B/Wieżyca)

FERENC у Брэсце

27.05.2026 (19:00 - 21:00) ДК прафсаюзаў (вул. Маскоўская, 275-1)

Майстар-клас па відзіках у Мінску

30.05.2026 (13:00 - 15:00) (галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ