Віцебск. Творчая сустрэча з мастакамі

19.04.2015 15:00 - 17:00 УК Музей «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва» (вул. Белабародава, 5) Бясплатнае

Творчая сустрэча з віцебскімі мастакамі Алесем Пушкіным і Анастасіяй Ганчаровай 
Мадэратар: Таня Арцімовіч
19 Красавіка 2015 у 15:00, УК Музей «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва», Віцебск, вуліца Белабародава 5
Сустрэча арганізавана ў межах праекту«На шляху да сучаснага музея 5. Рэгіянальнае вымярэнне». Конкурс маладых мастакоў, арт-крытыкаў і арт-журналістаў.
Дэталёвая інфармацыя на сайце: www.na-puti.eu
інфалінія: 029 8940517
Уваход вольны

Ганчарова Анастасія – беларуская мастачка.

Нарадзілася ў 1981 годзе ў Віцебску. Вучылася ў ДМШ № 1. Удзельнічала у праектах па культурнай праграме паміж гарадамі-пабрацімамі. Прымала ўдзел у калектыўных выставах ў Нінбурзе, Гановеры. З 1998г. вучылася ў ВДТУ па спецыяльнасці мастак тканых і друкаваныхмалюнкаў. З першага курсу ўдзельнічалаў конкурсах і выставах студэнтаў маст. факультэтаў: Art-sessio, Live-vitebsk.

Алесь Пушкін — беларускі мастак.

У 1978 паступіў у Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І. О. Ахрэмчыка. Вучыўся ў П. П. Шарыпы да 1983, затым паступіў на курс манументальна-дэкаратыўнага мастацтва БДТМІ

23 сакавіка 1993 адкрыта першая прыватная Галерэя сучаснага мастацтва ў Віцебску «У Пушкіна». Пасля закрыцця галерэі ў 1997 выехаў разам з карцінамі і зборам галерэі на радзіму, у мястэчка Бобр.

З лета 1995 распісваў новаадбудаваную царкву Св. Мікалая-Цудатворца ў мястэчку Бобр, у 1997 закончыў роспіс царквы. У жніўні 1997 абвянчаўся ў царкве, якую распісваў. Жыве цяпер разам з жонкай у мястэчку Бобр.

Удзельнічаў у міжнародных выставах (Расія, Германія і інш.), шматлікіх перфомансах.

Працы знаходзяцца ў Дзяржаўным мастацкім музеі БеларусіГістарычна-архітэктурным музеі Полацка, гарадскіх музеях Оршы, у прыватных зборах на Беларусі і за мяжой.

 


Вам можа быць цікава

ОўпэнШафа ў Батумі

21.12.2025 (14:00 - 20:00) аКсяродак (Клдзіашвілі 32)

Мужчынскі хор "Унія" ў Варшаве

26.12.2025 (20:00 - 21:00) Касцёл Святога Аляксандра (плошча Трох Крыжоў)

Канцэрт "Снежны вечар" у Мінску

27.12.2025 (16:00 - 17:30) Музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Калядныя NAVIBAND у Варшаве

29.12.2025 (20:00 - 21:00) Kościół św. Aleksandra (plac Trzech Krzyży)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ