Вільня. Прэзентацыя новай кнігі Віктара Марціновіча

16.11.2015 18:30 - 20:00 Беларускі Дом правоў чалавека (г. Вільня, Latako g. 3) Бясплатнае

16 лістапада а 18.30 ў Доме правоў чалавека ў Вільні адбудзецца прэзентацыя кнігі Віктара Марціновіча «Радзіма. Марк Шагал у Віцебску». Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Студэнцкае прадстаўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта пры падтрымцы Беларускага Дома правоў чалавека.

Чарговая кніга знакамітага беларускага празаіка стала вынікам яго напружанай 15-гадовай працы. Асновай твора з’яўляецца супярэчлівая гісторыя выбітнага мастака ХХ стагоддзя Марка Шагала. Працэс напісання кнігі складаўся з шматгадовых даследаванняў Віцебскай мастацкай школы, ўсебаковага аналізу фактычнага матэрыялу з архіваў і біяграфічных дадзеных пра жыццё аднаго з самых яркіх ураджэнцаў Беларусі.

Марк Шагал амаль усё сваё жыццё правёў у эміграцыі, ствараючы свае шэдэўры, прасякнутыя беларускімі матывамі, за межамі краіны. Кніга «Радзіма. Марк Шагал у Віцебску» канцэнтруецца менавіта на «віцебскім» перыядзе жыцця мастака (1914-1915 гг., 1918-1920 гг.).

Незразуметы і непрыняты суайчыннікамі пры жыцці, эксперыментатар пакінуў пасля сябе спадчыну, якая цяпер на яго малой радзіме лічыцца беларускай. Адно з цэнтральных пытанняў, паднятых ў кнізе Марціновіча: чаму мы не цэнім сваё і чаму нашы таленавітыя землякі не знаходзяць прызнання на Радзіме?

Віктар Марціновіч – беларускі мастацтвазнаўца і публіцыст, аўтар нашумелых раманаў «Параноя», «Сцюдзёны вырай», «Сфагнум», «Мова». У 2008 годзе літаратар абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Віцебскі авангард (1918-1922): сацыякультурны кантэкст і мастацкая крытыка» ў Віленскай Акадэміі Мастацтваў. Пісьменнік таксама з’яўляецца выкладчыкам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і актыўна супрацоўнічае з ім, у тым ліку рэгулярна праводзіць лекцыі, майстар-класы і прэзентацыі.

16 лістапада чытачы атрымаюць унікальную магчымасць сустрэцца з Віктарам Марціновічам асабіста і сфармаваць сваё бачанне закранутай праблемы.

Усіх, хто жадае прыйсьці просім зарэгістравацца па адрасе kuchynski.dzianis.12@student.ehu.lt


Вам можа быць цікава

Выстава «Шэдэўры беларускай зімы» ў Мінску

24.12.2025 11:00 - 10.02.2026 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава «Беларусь. Галасы забароненых кніг» у Варшаве

24.01.2026 12:00 - 07.02.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Выстава "Далягляды" ў Віцебску

26.01.2026 09:00 - 15.02.2026 19:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ