Віртуальная прастора і індустрыя кампутарных гульняў

02.04.2017 11:00 - 14:00 прастора "Вежа" (пр-т Дзяржынскага, 57. Бізнес-цэнтр Omega Tower) Бясплатнае

2 красавіка ў Кіна-Стартап-школе лепшыя беларускія спецыялісты раскажуць усё, што сёння трэба ведаць пра віртуальную рэальнасць і сучасныя трэнды распрацовак кампутарных гульняў.

Кіна-Стартап-школа — гэта некамерцыйны праект, таму ўдзельнікі сплачваюць арганізацыйны ўнёсак 3 рубля, які складае 10% коштаў  імпрэзы. Гэта магчымае дзякуючы падтрымцы донараў, фундатараў і ўласнаму ўнёску арганізатараў.

На кожным занятку спецыялісты падзеляцца з удзельнікамі сваім досведам і ведамі ў самых сучасных кірунках мультымедыйнай прасторы. Удзельнікі пазнаюць, як увасобіць свае ідэі ў жыццё, а хобі — у працу, якая будзе прыносіць не толькі маральнае задавальненне, але і рэальныя грошы.

ВІРТУАЛЬНАЯ ПРАСТОРА

Спікер-Мітрый Соркін, крэатыўны прадусар / Галерэя віртуальнай рэальнасці ВІР / Feeling Films

  • Адкуль з’явілася гэта незразумелая віртуальная рэальнасць і чаму яна набірае папулярнасць сёння?
  • Як ствараць кантэнт для віртуальнай рэальнасці?
  • Дзе, як і навошта ўжываць віртуальную рэальнасць?
  • Асаблівасці ўжывання ў кіно і інтэрактыўных гісторыях?
  • Куды мы ідзём і куды мы прыйдзем з віртуальнай рэальнасцю за пазухай?

ІНДУСТРЫЯ КАМПУТАРНЫХ ГУЛЬНЯЎ

Спікер-Раман Сердзюкоў, кіраўнік групы распрацоўкі кампаніі Мелсофт, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.

  • Кароткі экскурс у гісторыю развіцця кампутарных гульняў.
  • Сучасныя трэнды індустрыі кампутарных гульняў.
  • Арганізацыя бізнесу распрацоўкі гульняў

Усе заняткі КінаСтартап-школы праводзяцца Кінавучэльняй А. Палупанава ў партнёрстве з грамадскім з’яднаннем «Таварыства спрыяння інавацыйнаму бізнесу» (ТСІБ), у рамках праекта «Стварэнне ўстойлівай інфа структуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі», што рэалізуецца ТСІБ пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Заняткі праходзяць па адрасе: г. Мінск, прастора “Вежа”, пр-т Дзяржынскага, 57. Бізнес-цэнтр OmegaTower, ст.м. Міхалава. Час правядзення: 2 красавіка з 11:00 да 14:00.


Вам можа быць цікава

Свята «Пад ялінкай» у Дукоры

02.01.2026 (13:00 - 18:00) Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12)

Майстар-клас па "відзіках" у Мінску (6+)

10.01.2026 (12:00 - 14:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Майстар-клас па вырабе агністага каня ў Гомелі (12+)

10.01.2026 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

«Hangover in Minsk» у Кракаве

16.01.2026 (19:00 - 22:00) Oliwa Pub (ulica Miodowa 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ