Вольга Palunisa збірае анлайн-групу на адмысловы курс па выцінанках на вокны!!!

27.11.2023 - 18.12.2023 19:00 - 20:30 (Zoom) Бясплатнае

Каляды набліжаюцца!!! Вольга Palunisa — мастачка выцінанкі, народны майстар Беларусі збірае ўсіх жадаючых стварыць святочны настрой уласнаручна на свой анлайн-курс.


Дата: 4 пянядзелкі з 27 лістапада па 18 снежня

Час: 19.00 па беларускаму часу, да 20.30

Месца: на пляцоўцы Zoom

Што мы будзем рабіць:

навучу, як будзем выразаць сняжынкі, каб яны атрымаліся прыгожыя

пакажу як выразаць ажурныя карункі на вокны

раскрыю сакрэты несіметрычнай выцінанкі

падрыхтуем святочныя калядныя паштоўкі

распавяду пра гісторыю, стылістыку і сучасных аўтараў выцінанкі

Што Вам спатрэбіцца для заняткаў:

-папера белая офісная

-нажніцы

-клей-аловак

-просты аловак

-каляровы картон (для паштовак, не спяшайцеся купляць, на першым занятку вам распавядуць, які лепш падойдзе).


Каб запісацца напішыце на e-mail: vitcinanca@gmail.com або ў каментар на Тэлеграм-канале Palunisa Vycinanka.


Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Сямейны фестываль Bookids у Мінску

06.06.2026 10:00 - 07.06.2026 20:00 Батанічны сад, (вул. Сурганава, 2в)

Канцэрт хору «Артос» у Вільні

28.06.2026 (18:00 - 20:00) Евангельска-Лютэранская царква (Vokiečių gatvė 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ