VOLSKI з новым альбомам «Гравітацыя»

18.12.2018 19:00 - 19:00 Prime Hall (пр-т Победителей, 65) ад 30 рублёў

2 сакавіка ў Prime Hall гурт Лявона Вольскага прэзентуе заключны альбом з трылогіі, распачатай дыскамі «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016). У межах вялікага электрычнага канцэрта прагучаць новыя песні і лепшыя хіты з розных этапаў кар’еры Лявона Вольскага.

Гурт Volski складаюць Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (гітара), Алесь-Францішак Мышкевіч (бас), Павел Мамонаў (бубны). На гэты момант з новага альбома выдадзена два сінглы: атмасферная песня «Зніклыя людзі», а таксама панк-нумар «Аперацыя адукацыя».

Пачатак а 19-й.

Квіткі на танцпляц: першыя 100 – 30 рублёў, наступныя 200 – 35 рублёў, далей – 40 рублёў, у дзень – 45 рублёў. Сядзячыя месцы: ад 45 да 74 рублёў (без уліку камісіі аператара).

Продаж: на сайтах Kvitki.by, Primehall.by, у касах горада, а таксама салонах «Евросеть», «Связной», «На связи» па ўсёй Беларусі.

Інфалінія +375 33 661 14 32


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава Уладзіміра Акулава «Позірк з паднябесся» ў Віцебску

10.04.2026 10:00 - 31.05.2026 17:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

25.04.2026 (11:00 - 16:00) сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

«Irdorath» у Познані (6+)

25.04.2026 (19:30 - 21:30) Klub 2progi (Aleja Niepodległości 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ