Восеньскі Салон з Белгазпрамбанкам-2021

08.10.2021 - 31.10.2021 11:00 - 21:00 Палац мастацтва (вул. Казлова, 3) Бясплатнае

З 8 па 31 кастрычніка ў Мінску пройдзе выстава-продаж работ маладых мастакоў Беларусі «Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам-2021». 


Перыяд працы выставы:

з 8 па 31 кастрычніка 2021

Час працы цэнтральнай экспазіцыі:

пн-чц 11:00 — 20:00
пт-нд 11:00 — 21:00

Адрас: г. Мінск, вул. Казлова, 3 (Палац мастацтва)

Кошт квіткоў: 8 BYN — поўны, 4 BYN — льготны.

У сёмы раз маладыя аўтары прадставяць творы ў розных відах выяўленчага мастацтва: жывапіс, графіка, фатаграфія, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, інсталяцыя і відэа-арт. Адкрыццё праекта адбудзецца 8 кастрычніка з 18:00 да 21:00 у Палацы мастацтва па адрасе вул. Казлова, 3. Наведаць адкрыццё можна бясплатна ўсім жадаючым.

На выставе будзе прадстаўлена больш за 400 работ мастакоў з Мінска, Брэста, Гомеля, Жлобіна, Наваполацка, Полацка, Бабруйска, Мазыра і іншых гарадоў Беларусі. У праекце прымуць удзел 178 маладых беларускіх мастакоў, чые творы адабраныя прафесійным журы сярод прац 1089 прэтэндэнтаў. Заяўкі прымаліся ад аўтараў 18-40 гадоў, грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.

Больш за 90% работ, прадстаўленых на восеньскім Салоне, размешчаны на онлайн-платформе па продажы мастацтва Аrtcenter. by, дзе па QR коду на этыкетцы можна будзе атрымаць інфармацыю пра твор і біяграфію аўтара. Кожны наведвальнік можа не толькі набыць упадабаныя працы, але і падтрымаць мастакоў пры дапамозе сістэмы галасавання. Пасля завяршэння Салона мастакі, якія набралі найбольшую колькасць галасоў, будуць узнагароджаныя прызамі ад партнёраў праекта.

Для групавых наведванняў выставы працуе 50% зніжка. Прапанова дзейнічае ў буднія дні да 16:00 і распаўсюджваецца на групы ад 10 чалавек. Калі група школьная або студэнцкая — кіраўніку вучэбнай групы ўваход бясплатны.

Мэтай Салона, як і раней, з’яўляецца папулярызацыя мастацтва і знаёмства гледача з працамі маладых мастакоў Беларусі. Праект будзе доўжыцца да 31 кастрычніка ўключна.

Ідэя праекта: ААТ «Белгазпрамбанк»

Арганізатар праекта: Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА «Беларускі саюз мастакоў» (Палац мастацтва).

Партнёр праекта: 21vek. by

Для сувязі па арганізацыйных пытаннях:

+375 (29) 264 68 48
+375 (33) 350-00-66
+375 (33) 630-06-66 

Каса: 8 (017) 252 98 88


Вам можа быць цікава

Выстава «Стратыграфія Заслаўя» ў Заслаўі (16+)

18.07.2025 17:00 - 28.09.2025 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава «Васільковае трымценне» ў Мінску

05.09.2025 11:00 - 10.10.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей, выставачны корпус (вул. Маркса, 24)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

20.09.2025 11:00 - 21.09.2025 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ