Вялесава ноч у Бярэзінскім запаведніку

29.10.2022 - 30.10.2022 18:00 - 04:00 Бярэзінскі запаведнік па запыце

З 29 на 30 кастрычніка Бярэзінскі запаведнік ладзіць Вялесаву ноч.



Дата: з 29 на 30 кастрычніка

Месца: Бярэзінскі запаведнік 


Толькі ў гэтую ноч брама Наві, тагасветнага свету, адчыняюцца ад заходу да крыку першых пеўняў, і памерлыя сваякі могуць наведаць сваіх блізкіх толькі ў гэтую ноч.

Прапануюць пасля заходу сонца міфалагічнымі сцежкамі адправіцца ў Край Міфаў, раскрываючы па дарозе таямніцы беларускай міфалогіі.

Вы сустрэнеце розных лясных духаў, якія падзеляцца з вамі тысячагадовай мудрасцю, паспытаеце цудадзейных зёлкавых адвараў ля вогнішча на ўскрайку балота. 

У вас будзе магчымасць даведацца пра сваю будучыню, паўдзельнічаць у захапляльным міфалагічным квэсты, стварыць сваімі рукамі абярэг ад злых сіл і, вядома ж, даведацца больш пра Вялеса і пра яго гісторыю кахання.

Таксама вас чакае тэматычная вячэра ў рэстаране «Сяргуч».


Па кошты, падрабязнасці ды запіс тэлефануйце па нумарах +375 44 5545552 і +375 2132 37730 альбо звяртайцеся ў дырэкт інстаграма запаведніка.





Вам можа быць цікава

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Этнафэст «Днёўка на Пятроўку» ў Воліне

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 Centrum Słowian i Wikingów Wolin-Jomsborg-Vineta (Recław 37)

Сустрэча размоўнага клуба ва Уроцлаве

12.07.2026 (15:00 - 17:00) (паведамяць удзельнікам)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ