Вялікі канцэрт The Superbullz у Мінску!

18.10.2018 19:00 - 19:00 Бруге (Партызанскі, 6а) ад 15 рублёў

Моц палескіх зуброў, шчыльны гук, жорсткая і бескампрамісная музыка – усе гэта The Superbullz, каманда класных музыкаў пад кіраўніцтвам Алеся Мышкевіча, удзельніка гуртоў Volski, Крамбамбуля, J:Морс, Drezden

У вялікім канцэрце прагучаць лепшыя песні, а таксама прэм’еры новых кампазіцый гурта.

«Патрапіўшы на імпрэзу, Вы апынецеся ў вымярэньні олдскульнага ірляндзка-палескага ska-core сьвету! Пачуеце новые трэкі і ператворыцеся ў супэрБуллза-слэмераў!!! Да нас завітаюць сябры (ведзьмары, вужалкі, ваўкалак, вампіры, лепрыконы і вадзянік) якія разам з намі праславяць наш горад Belfist, што знаходзіцца паміж Ірляндыяй і Палесьсем, і зробім яго сталіцай Stagediving-у. Разам з Вамі вызначым яго мейсца на мапе гучнай прасторы Steel-Music!!! Запрашайма ў miesca Belfists, Аб’яднаныя Ірляндзка-Палескія штаты», – кажа Алесь Мышкевіч .

Адмысловы госць канцэрту – малады, вельмі моцны гурт Loundscage, пераможцы фіналу конкурсу фестывалю «Наш Дзень», а таксама ўдзельнік ЛСП Пётр Клюеў.

18 кастрычніка, 19.00
Клуб «Бруге» (Партызанскі пр-т, 6а)
Квіткі на сайце Bezkassira.by:
Танцпляц: 15 – першыя сто, 20 – наступныя, 25 у дзень канцэрту
Месца за столікам: 25
Інфалінія: +375 (33) 661-14-32.


Вам можа быць цікава

Рэтраспектыва фільмаў, уганараваных у Канах, у Мінску

28.06.2025 19:30 - 23.07.2025 21:00 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

Творчая сустрэча з Марыяй Богдан у Мінску

11.07.2025 (18:00 - 20:00) галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Спектакль «Экстрэмісты» ў Варшаве

16.07.2025 19:00 - 17.07.2025 21:00 Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ