Выцінанка. Майстар-клас & расповед (майстар Станіслаў Муліца)

01.08.2016 19:00 - 21:00 этнакрама “Цудоўня” (В.Траецкая, 14) Бясплатнае

Вас чакае майстар-клас з расповедам пра гісторыю і сутнасць выцінанкі. Гэта від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які мае глыбокія карані, а ў беларускай народнай культуры расквітнеў у 19 – 1-й пал. 20 ст. У гарадзенцаў будзе рэдкая магчымасць не толькі даведацца пра гісторыю і асаблівасці выцінанкі, але і навучыцца самім ствараць легкаважныя папяровыя карункі-карціны.

Варта прыхапіць з сабой нажніцы (можна невялічкія)!

Навучаць і расказваць будзе сябра Беларускага саюза майстроў, майстар выцінанкі Станіслаў Муліца (Гродна).

Выцінанкі яго вызначаюцца народным каларытам, аўтарскай шчырасцю і непасрэднасцю. Работы Станіслава Муліцы захоўваюцца ў музеях, прыватных калекцыях у Беларусі і па-за яе межамі. Майстар – удзельнік шматлікіх выставаў.

Падрабязнасці па тэлефоне +37533 6232616 (Андрэй Несцяровіч, этнакрама “Цудоўня”) і ў суполцы.

Даведка:
Этнакрама “Цудоўня” (Горадня) – рамесныя вырабы ў традыцыйным стылі, падарункі, сувеніры і прадметы побыту.



Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання» ў Мінску

16.07.2026 17:00 - 30.07.2026 17:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Кмітансамбль у Варшаве

17.07.2026 (19:00 - 21:00) Букіністка (ul. Smulikowskiego 4C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ