Вечар магічнага кіно ў Гродне

07.04.2019 17:00 - 17:00 Цэнтр гарадскога жыцця (вул. Кірава, 3, другі паверх) Уваход вольны

У нядзелю, 7 красавіка, а 17.00, арганізоўваем вечар кіно ў Цэнтры гарадскога жыцця.

Прапануем вашай увазе фільм “Тандэмам праз пагранічча”. Будзе таксама магчымасць пазнаёміцца з людзьмі, якія ў суседнім з намі Беластоку робяць знакаміты фестываль кароткаметражных фільмаў ŻUBROFFKA. Фестываль шмат гадоў будуе культурны мост паміж захадаімі і ўсходам, паміж поўначу і поўднем, на фестывальнай сцэне сутыкаецца энергія ўсіх бакоўе свету.

Фільм “Тандэмам праз пагранічча” – гэта спроба адказаць на пытанне: чым ёсць польска-беларускае памежжа? Два сябры: польскі беларус і беларускі паляк рушылі ў дарогу на роварах па польска-беларускім памежжы. Ровар даў ім магчымасць вярнуцца да каранёў і даў шанец адчуць прыгажосць нашай агульнай зямлі. Бо вядома: той, хто едзе павольна, бачыць нашмат больш…

Маладыя людзі шукалі, што аб’ядноўвае і што дзеліць абодва нашыя народы, што жылі і жывуць побач на гэтай зямлі, шукалі перавагі і недахопы Пагранічча. Ім было вельмі цікава, як прымуць іх сустрэтыя людзі і ці зразумеюць сэнс іх падарожжа?

Запрашаем на вечар кіно ў нядзелю, 7 красавіка а 17.00
Уваход вольны.
Наш адрас: Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, вул. Кірава, 3


Вам можа быць цікава

Выстава "VOYAGE Дзяніса Барсукова" ў Мінску

11.12.2025 18:00 - 11.01.2026 20:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Свята «Тры Каралі» ў Азярцы

03.01.2026 (13:00 - 14:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Лекцыя "Прастора ў кадры" ў Мінску

04.01.2026 (16:00 - 18:00) НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ