Велаэкскурсія “Мінск Габрэйскі” (прэзентацыя маршрута, бясплатна)

18.07.2016 18:30 - 18:30 ------------ удзел бясплатны

Ужо ў XVI стагоддзі у Мінску загучала юдэйская малітва. А пасля ўказу аб Мяжы аседласці (XVIII ст.) мінская габрэйская грамада стала адной з самых буйных у Расійскай Імперыі: колькасць сінагог імкліва павялічвалася, а менскія рынкі напоўніліся гутаркамі на ідыш.

Пазней, са з’яўленнем у Мінску буйных прадпрыемстваў уладальнікаў-габрэяў, горад стаў цэнтрам габрэйскай культуры, палітычнага жыцця і адукацыі. Самае вядомае габрэйскае пасяленне Мінска – Ракаўскае прадмесце. Менавіта яно ў 1940-я гг. становіцца месцам Катастрофы, месцам гібелі тысяч беларускіх і дэпартаваных з Заходняй Еўропы габрэйскіх сем’яў, дзе сёння ўсталяваны знакамітыя мемарыялы.
Мінск габрэйскі – гэта багатая гістарычная спадчына, непарыўна звязаная з беларускай культурай. Будзем рады пазнаёміць вас з ёй падчас нашай новай велаэкскурсіі «Мінск габрэйскі»!

удзел бясплатны,
скантактуйцеся з намі, каб запісацца:

+37529 8632150
+37529 3653727
fb, vk – Mienski vielaspacyr
www.mienskbiketour.by

іншыя нашыя велаэкскурсіі ў ліпені’2016
19.07 (ат), 18.30 “Я хацеў бы спаткацца з Вамі…” на ровары: менскімі шляхамі Багдановіча

22.07 (пт), 22.00 Апоўначы ў Лошыцкім парку: сцежкамі паркавых прывідаў

ІП Абрамчук Р.М. УНП 192201977


Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Дзень адчыненых дзвярэй у культцэнтры GOROD у Мюнхене

16.09.2026 (17:00 - 19:00) культурны цэнтр «GOROD» (Arnulfstrasse 197)

Кінафэст «Bulbamovie» ў Зялёнай Гуры

21.09.2026 (18:00 - 21:00) Piekarnia Cichej Kobiety (ulica Fabryczna 13B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ