«Вершы By Kava»: госць Ігар Кулікоў

11.09.2017 19:00 - 23:00 Арт Сядзіба (пр. Машэрава, 18) 5

11 верасня ў «Арт Сядзібе» адбудзецца літаратурны вечар «Вершы By Kava».

Госць імпрэзы — паэт, перакладчык з ангельскай, стараісландскай і санскрыту, аўтар паэтычных зборнікаў «Паварот на мора», «Свамова», «Сівер-гара», «Валадар загадак» — ІГАР КУЛІКОЎ!

Пачатак а 19-й. Адрас: пр. Машэрава, 18.
Уваход 5 рублёў.

Колькасць месцаў абмежаваная, запіс тут: https://vk.com/topic-150808964_35775983.

Вершы BY KAVA — гэта штотыднёвыя выступы беларускіх паэтаў пад кубачак смачнай кавы або гарбаты.

Кожны панядзелак у «Арт Сядзібе» (пр. Машэрава, 18) будуць адбывацца чытанні:

— выступы сучасных паэтаў,
— вольны мікрафон (па запісе).

Кава і пячэнькі прыкладаюцца
Інфалінія: +375 44 7994047.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Рафаэль. Эпоха Рэнесансу» ў Гомелі

19.06.2026 10:00 - 02.08.2026 19:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Гранд кірмаш у Нясвіжы

01.08.2026 10:00 - 02.08.2026 20:00 палац Радзівілаў

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ