Вершы ідалапаклонніцы

25.05.2017 17:00 - 21:00 Бібліятэка № 14 імя Ф. Багушэвіча (вул. Прытыцкага 42) Бясплатнае

25 мая ў бібліятэцы № 14 імя Ф. Багушэвіча (вул. Прытыцкага 42) адбудзецца прэзентацыя тома выбраных вершаў “Ідалапаклонніца” польскай паэткі Галіны Пасвятоўскай у перакладзе на беларускую мову.

Пра аўтара:

Яе называлі “польскай Сафо”, але яна вельмі крытычна ставілася да сваіх вершаў, выйшла замуж у 18 гадоў, каб заўдавець у 20, сябравала з Віславай Шымборскай і мела раман з Ежы Касінскім, не шкадавала свайго хворага сэрца, але не хацела жыць напалову, яна кахала і не баялася смерці, а памерла ў 32 гады з імем каханага на вуснах. Легендарная і трагічная, “выклятая паэтка” Галіна Пасвятоўска.

Па-філасофску складаная інтымная лірыка Галіны Пасвятоўскай заўсёды на мяжы кахання і смерці. Дзве гэтыя тэмы сталі асноўнымі ў ейнай творчасці. Хворая на сэрца паэтка ўсё жыццё была вымушана знаходзіцца ў лякарнях і санаторыях. Яна, як ніхто іншы, ведала, што кожны радок, які выходзіць з-пад пяра, можа стацца апошнім. Нельга, напэўна, знайсці аўтарку, якая б з такой адкрытасцю і шчырасцю дзялілася з чытачом самым патаемным і сукрытым. Станіслаў Граховяк вызначыў яе творчасць як “феномен аўтэнтычнага эратызму”. Такая цялесная і пачуццёвая паэзія не пакіне абыякавымі аматараў прыгожага.

Пра перакладчыка:

Алесь Емяльянаў-Шыловіч — пісьменнік, перакладчык. Пераможца шматлікіх літаратурных конкурсаў, у тым ліку конкурса на найлепшы пераклад паэзіі Віславы Шымборскай на беларускую мову. Аўтар зборніка вершаў ”Парасонечнасць”. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра.

Пачатак мерапрыемства — 17:00. вул. Прытыцкага 42, бібліятэка №14 імя Ф. Багушэвіча.

Уваход вольны

 


Вам можа быць цікава

Выстава Наталлі Шапавалавай "AEROPLANES" у Мінску

10.10.2025 19:00 - 11.11.2025 21:00 Галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Канцэрт арганнай музыкі ў Мінску

09.11.2025 (14:00 - 15:30) касцёл св. Францішка Асізскага (вул. Авіяцыйная, 4)

Камедыйнае дэйтынг-шоў у Кракаве

13.11.2025 (19:00 - 21:00) Chicago Bar (ul. Sawkowska 11)

Ягор Забелаў у Мюнхене

21.11.2025 (20:00 - 22:00) Мюнхен (Müllerstr. 2-6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ