Расейская агрэсія ва Украіне і выклікі для Беларусі: дыскусія ў Лондане

13.04.2022 19:00 - 21:00 Crowndale Centre (Eversholt Street) Бясплатнае

13 красавіка ў Лондане адбудзецца дыскусія, датычная становішча Беларусі ў расейска-украінскім ваенным канфлікце.



Дата: 13 красавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Crowndale Centre, Eversholt Street, Лондан

У размове будзе праведзены аналіз палітычнай сітуацыі, якая змяняецца ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, ролі дзяржавы ў нападзе Расіі на Украіну, а таксама перспектывы развіцця беларуска-ўкраінскіх стасункаў.

Эксперт — Дэвід Р. Марплз, даследчык, заслужаны прафесар універсітэта Альберты і навуковы супрацоўнік Канадскага інстытута ўкраінскіх даследаванняў, былы кансультант па Беларусі, Украіне і Расіі ў шырокім коле ўрадавых і няўрадавых арганізацый, у тым ліку амбасады ЗША ў Мінску, Міністэрства замежных спраў і па справах Садружнасці Злучанага Каралеўства, ганаровы прэзідэнт Беларускай акадэміі мастацтваў і навук у Канадзе.


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Сустрэча з Настассяй Панкратавай у Варшаве

09.09.2026 (19:00 - 21:00) House of Storks (Adama Mickiewicza 18B)

Спектакль «Несцерка» ў Віцебску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) тэатр імя Якуба Коласа (вул. Замкавая, д. 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ