Выпускны ў Школе маладога пісьменніка

22.06.2015 18:30 - 21:00 музей Петруся Броўкі (Карла Маркса, 30) Бясплатнае

Школа маладога пісьменніка запрашае ўсіх цікаўных на выпускную вечарыну маладых празаікаў, якая адбудзецца 22 чэрвеня (панядзелак) у Літаратурным музеі Петруся Броўкі, вулiца Карла Маркса, 30, Мінск. Пачатак у 18.30. Уваход вольны.

Свае тэксты прачытаюць выпускнікі: Крысціна Бандурына, Надзея Бароўка, Алена Візгалава, Анастасія Гаранская, Аляксандр Дамброўскі, Іван Елісееў, Ганна Лявоненка, Вераніка Ляўчук, Аліса Мініна, Вольга Пінкевіч, Павел Слізевіч, Раман Стэфаненка, Алена Цішэўская і Вольга Чарнова.

 

 Наступны набор у Школу будзе ў верасні. Абітурыентам неабходна даслаць на адрас shkola.pismennika@gmail.com свой уласны празаічны мастацкі тэкст любога жанру аб’ёмам 2-5 старонак, а таксама матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце вучыцца ў пісьменніцкай школе. Падрабязней чытайце ТУТ http://lit-bel.org/by/3680/5480.html
Чытайце болей


Вам можа быць цікава

Berlin Freedom Week у Берліне

11.11.2025 18:00 - 14.11.2025 20:00 Офіс LIBERECO (Brunnenstraße 9)

Камедыйнае дэйтынг-шоў у Кракаве

13.11.2025 (19:00 - 21:00) Chicago Bar (ul. Sawkowska 11)

Вечар класікі ад Духавога квінтэта ў Мінску

16.11.2025 (19:00 - 19:00) Прастора "Манахром" (вул. Кастрычніцкая, 16/3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ