Выстава Аліны Трукан «Фарбы браслаўскай вясёлкі» ў Віцебску

08.05.2024 - 16.07.2024 16:00 - 19:00 выставачная зала Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва (пр-т Фрунзэ, 11) 5 рублёў
 

У сераду, 8 траўня, у Выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адкрываецца выстава браслаўскай мастачкі Аліны Трукан «Фарбы браслаўскай вясёлкі».






 Дата: 8 траўня

Час: 16.00

Месца: выставачная зала Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва, пр-т Фрунзэ, 11, Віцебск 



Спадарыня Аліна працуе ў тэхніцы алейнага жывапісу і акварэлі, стварае іконы для беларускіх храмаў.

 У экспазіцыі — каля 30 жывапісных работ, створаных з 2005 па 2024 гады: пазнавальныя краявіды Браслаўшчыны, шчырае захапленне блакітам бясконцых азёр і рэк, зачараванне фарбамі кветак і прыгажосцю вясёлкі пасля дажджу.


Аліна Трукан нарадзілася ў вёсцы Самуйлы Браслаўскага раёна. У 1983 годзе скончыла вучэльню імя Ахрэмчыка ў Мінску. Зараз жыве ў вёсцы Дварышча Браслаўскага раёна. 



Выстава працуе па 16 ліпеня.






Вам можа быць цікава

Дзень Волі ў Шчэціне

25.03.2026 (18:00 - 21:00) каля Zegar Słoneczny (Aleja Kwiatowa)

Iva Sativa ў Тбілісі

29.03.2026 (21:00 - 23:00) Mechanica Club (9 Dimitri Uznadze St.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ