Выстава «Беларусь на целе» ў Філадэльфіі

09.12.2022 20:00 - 23:00 арт-паб «ВКЛ» (2715 E Allegheny Ave) 15 даляраў

У пятніцу, 9 снежня, у Філадэльфіі адкрываецца выстава «Беларусь на целе», якая прэзентуе татуіроўкі беларусаў, прысвечаныя радзіме і змаганню за свабоду.



Дата: 9 снежня

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: арт-паб «ВКЛ» у Lithuanian Music Hall Association, 2715 E Allegheny Ave, Philadelphia, PA 19134 

Раней выстава экспанавалася яшчэ ў Вільні і Варшаве. То цяпер сіганула праз акіян і дацягнулася да беларусаў Філадэльфіі!

Падчас адкрыцця разыграюць і бясплатную татуіроўку ад Юліі Тарасевіч.

За музыку адказвае гурт 5051! Абяцаюць драйвовы канцэрт з песнямі гурта ды каверамі вашых улюбёных беларускіх песень.

Кошт квіткоў — 15 даляраў.




Вам можа быць цікава

Выстава "Маленькія габелены" ў Заслаўі

06.03.2026 11:00 - 05.04.2026 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Беларускія кнігі на кніжным кірмашы ў Познані

13.03.2026 10:00 - 15.03.2026 19:00 кніжны кірмаш (Głogowska, 10)

Канцэрт камернай музыкі „In deine Hände …” ў Варшаве

21.03.2026 (18:00 - 20:00) Касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ