Выстава беларускага ганчарнага посуду ў Азярцы

07.05.2022 - 29.05.2022 12:00 - 18:00 музей народнай архітэктуры і побыту (Мінскі раён) 7 рублёў

З 7 траўня ў музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы, што пад Мінскам, працуе выстава «Ганчарны посуд Беларусі».



Дата: з 7 траўня


Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён

На часовай экспазіцыі — традыцыйныя гліняныя вырабы з усёй краіны, а таксама прылады працы ганчароў (усяго 99 экспанатаў). Кожны з шасці раздзелаў выставы знаёміць наведвальнікаў з ганчарствам пэўнага гістарычна-этнаграфічнага рэгіёна Беларусі.

Вы даведаецеся пра розныя ганчарныя асяродкі, тыпы посуду, спосабы яго фармоўкі, апрацоўкі, дэкаравання. Белагліняныя вырабы з Гарадной, чорнаглянцаваная кераміка з Пружан і Поразава, абварная з Ганявіч і Сіняўкі, паліваны посуд з Івянца і Ракава, шматлікія экспанаты з іншых цэнтраў ганчарства дазволяць у думках перанесціся на малую радзіму ў хату продкаў.

Вас чакаюць:

куратарская экскурсія па выставе;

прэзентацыя каталога выставы;

майстар-класы ад ганчароў. 


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «Рэнесанс: бясконцае натхненне» ў Гродне

16.07.2026 09:00 - 02.08.2026 20:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Кубак Мелказёрава ў Варшаве

01.08.2026 (10:00 - 14:00) AWF (ul. Marymoncka 34)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ