Выстава «Брэстчына этнаграфічная. Пінска-Івацэвіцкі край» у Брэсце

30.11.2023 - 26.12.2023 16:00 - 19:00 мастацкі музей (Брэсцкая крэпасць (паўднёвыя казармы)) Бясплатнае

У чацвер, 30 лістапада, у берасцейскім мастацкім музеі адкрываецца чарговая выстава праекта «Брэстчына этнаграфічная» — «Пінска-Івацэвіцкі край».


Дата: 30 лістапада

Час: 16.00

Месца: мастацкі музей, Брэсцкая крэпасць (паўднёвыя казармы), Брэст

На выставе можна пабачыць прадметы з фондаў музея: традыцыйныя касцюмы, посцілкі, калекцыя ручнікоў Пінскага, Бярозаўскага, Ганцавіцкага і Івацэвіцкага раёнаў.

Выставу дапоўняць фатаграфіі і работы сучасных народных майстроў Таццяны Зданевіч, Наталлі Ярмоцык і Наталлі Кулецкай.

Выстава будзе працаваць да 26 снежня.

На адкрыццё ўваход вольны!



Вам можа быць цікава

Выстава скульптуры Мікалая Байрачнага ў Мінску

30.04.2026 17:00 - 25.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, 3 паверх) (К. Маркса, 24)

Фэст мастацтваў «Арт-Мінск» у Мінску

30.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Palina ў Парыжы

08.05.2026 (20:30 - 22:30) Café de Paris (158 rue Oberkampf)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ