Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску

15.02.2023 - 26.03.2023 18:00 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (Някрасава, 3) 7 рублёў

15 лютага ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрываецца традыцыйная вясновая выстава «Джаз! Каты! Вясна!», якая заўсёды азначае, што вясна ўжо тут, блізенька!



Дата: 15 лютага

Час: 18.00

Месца: НЦСМ, Някрасава, 3, Мінск 


У маштабнай і шматпланавай выставе бяруць удзел прафесійныя мастакі і аматары, дзеці і дарослыя.

Большасць твораў у экспазіцыі сабраныя праз open-call, а самаму маленькаму ўдзельніку — 2 гады.

Будзе і жывапіс, і графіка, і фотаздымкі, і скульптура, і тэкстыль — і чаго толькі не! Галоўнае, каб пра коцікаў, джаз і вясну!


Выстава працуе да 26 сакавіка.


Квіткі — 7 рублёў поўны, 3 рублі льготны.





Вам можа быць цікава

Фотавыстава «Новае ў археалогіі Гомельшчыны. Гомель юны» ў Гомелі

18.04.2025 15:00 - 18.05.2025 18:00 палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Выстава Аляксандра Ката-Зайцава «DOM» у Вільні

25.04.2025 19:00 - 23.05.2025 20:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5)

Саша Філіпенка ва Уроцлаве

21.05.2025 (18:30 - 20:00) Klub Proza (Przejście Garncarskie 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ