Выстава мастака Генадзя Чыстага ў Мінску

07.04.2022 17:00 - 18:00 літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а) Бясплатнае

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на адкрыццё мастацка-дакументальнай выставы «Партрэт Мастака ў інтэр’еры музея», прымеркаванай да юбілея Генадзя Чыстага, вядучага мастака музея гісторыі беларускай літаратуры.



Дата: 7 красавіка

Час: 17.00

Месца: літаратурны музей Максіма Багдановіча, вул. М. Багдановіча, 7а, Мінск

Генадзь Рыгоравіч Чысты сціпла называе сябе мастаком-афарміцелем, але ён ніколі не быў простым афарміцелем музейных вітрын, якія займаліся толькі раскладкай экспанатаў.

З першых дзён свайго супрацоўніцтва з музеямі ён з’яўляецца аўтарам мастацкай канцэпцыі альбо выступае паўнапраўным удзельнікам творчага працэсу стварэння той ці іншай экспазіцыі.

Мастацка-дакументальная выстава «Партрэт Мастака ў інтэр’еры музея», прымеркаваная да юбілея Генадзя Рыгоравіча Чыстага, прэзентуе яго творчасць, звязаную з беларускімі музеямі.

Гэта рэтраспектыва супрацы беларускага мастака і экспазіцыянераў, своеасаблівая «справаздача» і фундамент для будучых музейных праектаў.


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

«Шляхамі Адамовіча» ў Варшаве

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ