12 красавіка ў Вільні адкрыецца маштабная выстава кніжнай графікі Кацярыны Дубовік з назвай «Я правяду цябе да ўзлеску...».
Дата: 12 красавіка — 25 красавіка
Час адкрыцця: 19:00 (час мясцовы)
Месца: Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча, Vilniaus g. 20, Вільня.
Экспазіцыю складуць 45 арыгінальных працаў мастачкі, выкананыя ў розных тэхніках: афорт, тэмпера і маркеры на паперы, трафарэт і туш, тэмпера і гуаш і інш. На выставе будуць прадстаўленыя выбраныя працы з кніг, якія аформіла мастачка, сярод іншага гэта «Пітэр Пэн» Дж.М. Бары, «Скрозь люстэрка і што ўбачыла там Аліса» Л. Кэрала, «Чараўнік Краіны Оз» Ф. Баўма, «Чаму Меша не мае хаты» Надзеі Ясмінскай, беларуская народная казка «Як Васіль змея перамог», «Снежны чалавек у Мінску», «Skattjakten i Mundu Onak», «Toomi och den lilla plangneten» шведскай пісьменніцы Эвы Суса.
Афіцыйнае адкрыццё з удзелам мастачкі адбудзецца ў Віленскім беларускім музеі імя Луцкевіча (Vilniaus g. 20) 12 красавіка а 19-й, наведаць выставу можна будзе да 25 красавіка.
Кацярына Дубовік нарадзілася ў Мінску ў 1988 годзе. У 2007 годзе абараніла дыплом Мінскага дзяржаўнага гімназіі-каледжа мастацтваў па спецыяльнасці «Дызайн». У тым жа годзе паступіла ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, скончыла мастацкае аддзяленне, кафедра графікі.
Найлепшы ілюстратар 2015 года ў персанальнай намінацыі «Майстэрства» за афармленне «Шахматнай навелы» Штэфана Цвайга (Нацыянальны конкурс «Мастацтва кнігі»). Лаўрэатка Прэміі Цёткі 2016 года за найлепшае афармленне беларускай кнігі для дзяцей і падлеткаў («Сем ружаў» Надзеі Ясмінскай). Уладальніца Гран-пры 7-га фестывалю беларускамоўнай рэкламы і дызайну «ADNAK!» у намінацыі «Графічны і камунікацыйны дызайн» за афармленне кнігі казак В. Гаўфа. У верасні 2016 года перамагла ў конкурсе афармлення казкі шведскай дзіцячай пісьменніцы Эвы Суса «Снежны чалавек у Мінску» ў перакладзе на беларускую мову Дзмітрыя Плакса. З 2016 года жыве ў Амстэрдаме, Нідэрланды.