Выстава Кацярыны Пікірэні «Вязьмо» ў Вільні

21.07.2023 - 21.09.2023 18:30 - 19:00 Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча (Vilniaus 20) Бясплатнае

У пятніцу, 21 ліпеня, у Вільні адкрываецца выстава Кацярыны Пікірэні «Вязьмо».


 

Дата: 21 ліпеня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча, Vilniaus 20, Вільня 


Праект «Вязьмо» даследуе эстэтычны і містычны складнікі беларускіх літар, спрабуе намацаць мяжу, на якой знак пачынае перарастаць у абстрактны ўзор. 

Гэты графічны эксперымент прысвечаны трывожнай сувязі з бабулямі, наймагутнейшымі полюсамі радаводаў. «Вязьмо» не толькі пра любоў і памяць, але таксама пра сузалежнасць, разгубленасць і супярэчлівы досвед. Аднак найперш — пра гаючую сілу ўчаснага вандалізма, бо памяць немагчыма зберагчы, не параніўшы яе. 

Куратар — Андрэй Антонаў.

Кацярына Пікірэня нарадзілася ў Вызне, вырасла ў Менску. Сышла з чацвёртага курса медычнага ўніверсітэта, каб працаваць ў кнігарні і выдавецтве «Логвінаў», вучылася графічнаму дызайну ў Мілане і Празе. Цяпер займаецца дызайнам, ілюстрацыяй і вёрсткай кніг, а таксама ладзіць персанальныя тыпаграфічныя эксперыменты. Выкладчыца выдавецкага дызайна і тыпаграфікі Prague City University. 


Выстава працуе па 21 верасня.




Вам можа быць цікава

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Выстава беларускіх мастакоў «PRZEŁOM» у Варшаве

26.08.2026 12:00 - 12.09.2026 18:00 Nowe Miejsce (Al. Jerozolimskie 51/2)

Імпрэза «Адзін дзень з жыцця горада» ў Гродне

12.09.2026 (12:00 - 18:00) Новы і Стары Замкі (вул. Замкавая, 20 і 22)

Каталіцкі Спеўны Уікэнд у Варшаве

12.09.2026 (12:00 - 18:00) касцёл св. Фаўстыны (Żuromińska 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ