• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Выстава “Любчанскі край. Людзі і час”

Пачатак: 14.01 (17:00)
Канец: 14.01 (17:00)
Нацыянальны гістарычны музей
(Мінск, вул. Карла Маркса, 12)
Google

7 снежня 2018 года ў Нацыянальным гістарычным музеi Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава “Сава Сіўко (1888 – 1978). Фатограф Любчанскага краю. Да 130-годдзя з дня нараджэння” (куратар Надзея Саўчанка). На ёй упершыню была прадстаўлена творчая спадчына фатографа Савы Уладзіміравіча Сіўко, які нарадзіўся ў вёсцы Сенна, побач з невялікiм беларускiм мястэчкам Любча. Фатаграфiчны архiў Савы Сіўко – унікальная скарбніца візуальнай інфармацыі пра паўсядзённае жыццё беларусаў-“заходнікаў” у 20-50-я гады ХХ стагоддзя. У гiсторыi беларускай фатаграфii з’явiлася новае iмя.

Другая частка праекта – выстава “Любчанскі край. Людзі і час” – пачне сваю працу 14 студзеня 2019 года. Мэтаю выставы з’яўляецца зберажэнне, вывучэнне фатаграфiчнай спадчыны Савы Сiўко i працяг фоталетапicу Любчанскага краю праз адкрыццё новых iмёнаў у гiсторыi беларускай фатаграфii.

На выставе будуць прадстаўлены фатаграфii вядомых беларускiх фатографаў Альберта Цэхановiча, Андрэя Васкрасенскага, Марыi Банэ i Вольгi Сяргеевай, звязаных праз родзічаў з Любчанскiм краем, i фатографа-аматара з вёскi Нянькава Iвана Ігнатавiча Камара.

На жанравых здымках Альберта Цэхановiча – вясковыя доўгажыхары, якiх фатаграфаў Сава Сiўко, i якiя добра памятаюць фотографа. Другая серыя прадстаўляе партрэты нашчадкаў герояў з фотаздымкаў Савы Сiўко, зробленыя на фатаграфiчным фоне, адрэстаўраваным мастаком-рэстаўратарам музея Юліяй Дранец.

Фатаграфiчная серыя “Сямейны альбом” Андрэя Васкрасенскага, галоўным героем якой з’яўляецца яго сын Леў, распявядае аб таямнiцах памяцi i радавым дрэве, частка каранёў якога па матчынай лiнii таксама схавана ў Любчанскiм краi.

Тэма твораў Марыi Банэ звязана з Нёманам i памяццю. Працуючы над тэмай, яна своеасаблiва пераасэнсавала i аб’яднала ў адной мастацкай прасторы ўласныя дзiцячыя ўспамiны, “дарослы” вопыт i архiўныя фотаздымкi родных, жыхароў Любчанскага края.

Сучасны выгляд мясцiн, якiя фатаграфавау Сава Сiўко, – панарама Любчы, Крыж Пуслоўскiх i царква ў вёсцы Гнесiчы – прадстаўляюць творы Вольгi Сяргеевай.

Пад час экспедыцый па мясцiнах, звязаных з жыццём i працай Савы Сiўко, i сустрэч c зямлякамi майстра i сведкамi яго працы высветлiлася, што 98-гадовы жыхар вёскі Нянькава Іван Ігнатавіч Камар на працягу дваццацi гадоў, з 1958 па 1979, фатаграфаваў жыхароў роднага краю. Такiм чынам, у гiсторыi беларускай фатаграфii з’явiлася яшчэ адно iмя. На выставе ён прадстаўлены серыей аўтапартрэтаў (па сучаснаму “сэлфi”) i фатаграфiямi родных i аднавяскоўцаў з маленства да сталасцi.

Выстава працуе з 14 студзеня па 3 лютага 2019 г.

Урачыстае адкрыццё адбудзецца 14 студзеня а 17-й гадзіне па адрасе: г.Мінск, вул.К.Маркса, 12.

Куратар праекта – фатограф Альберт Цэхановіч.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    • Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип