Выстава «Мікола Бушчык. Жарсць колеру» ў Мінску

27.06.2024 - 11.08.2024 17:00 - 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Маркса, 24) 10 рублёў
 

У чацвер, 27 чэрвеня, у Мастацкім музеі адкрываецца выстава «Мікола Бушчык. Жарсць колеру».







 Дата: 27 чэрвеня

Час: 17.00

Месца: Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус), вул. Маркса, 24, Мінск 




Мікола Бушчык — мастак-экспрэсіяніст, прадстаўнік авангарда, працуе ў жанры пейзажа, тэматычнай карціны, нацюрморта, партрэта. Піша алеем і акварэллю. 

Карціны мастака — яскравыя і адметныя, складаныя па фактуры і колеры, віртуозныя па ўменні спалучаць адносіны паміж матэрыяльным навакольным сусветам і светам духоўным — эмоцыямі, перажываннямі, мроямі і надзеямі.

 На выставе можна пабачыць больш за 40 жывапісных твораў, якія адлюстроўваюць творчыя этапы станаўлення аўтарскай манеры спадара Міколы. 

Вялікі раздзел выставы прысвечаны акварэлям.



З 16:30 да 17:30 уваход на адкрыццё выставы вольны. 




Выстава працуе па 11 жніўня.






Вам можа быць цікава

Лекцыя «Міхаіл Лісоўскі. Да 95-годдзя з дня нараджэння» ў Мінску

26.03.2026 (18:00 - 20:00) Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, трэцяя зала беларускага мастацтва XX–XXI ст.) (вул. Леніна, 20)

Дзень Волі ў Вене

28.03.2026 (20:00 - 22:00) падпольная лакацыя (уваход за аўтобусным прыпынкам) (Operngasse 18)

Дзень Волі ў Сіэтле

29.03.2026 (12:00 - 15:00) Bellevue Library (1111 110th Ave NE)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ