Выстава «Minsk Anti Zoo. Red Mark» у Варшаве

26.01.2025 11:00 - 20:00 prastora_bel (Hoża 41) Бясплатнае


 У нядзелю, 26 студзеня, у межах кампаніі «Тэма#1» у Варшаве на адзін дзень адкрываецца выстава «Minsk Anti Zoo. Red Mark», прысвечаная палітзняволеным жанчынам.





 «Minsk Anti Zoo. Red Mark» — фотапраект стылісткі Ганны Прышывалкі і каманды стваральнікаў, чые імёны не раскрываюцца ў мэтах бяспекі. 

У праекце прынялі ўдзел акторкі Беларускага свабоднага тэатра, якія ўвасобілі вобразы беларускіх жанчын, што знаходзяцца ў няволі. 

Усе гераіні маюць рэальныя прататыпы людзей і аватары жывёл, розныя суперздольнасці і тэрміны зняволення, а яшчэ кожная мае свой пазнавальны чырвоны адбітак — Red Mark. 

У Беларусі за кратамі знаходзіцца вялікая колькасць ні ў чым не вінаватых людзей, вялікая колькасць жанчын. 

Яны, як і жывёлы ў заапарку, закрытыя ў клетках толькі таму, што не маюць магчымасці супрацьстаяць тым, хто іх туды змяшчае, за іх ўласнае меркаванне, за тое, што маюць смеласць і дастаткова ўнутранай свабоды, каб яго выказаць.

 Яны безабаронныя і бездапаможныя перад фізічнай сілай і ўладай, якая ізалюе іх і пазбаўляе права выбару. 


Уваход вольны. 






Вам можа быць цікава

Выстава Лізаветы Аўчыннікавай «Момант нейтральны» ў Магілёве

19.06.2026 17:00 - 19.07.2026 18:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Гукі роднай зямлі: беларускія народныя інструменты» ў Віцебску

30.06.2026 15:00 - 10.08.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Монаспектакль «Сіняя-сіняя» ў Магілёве (16+)

10.07.2026 (18:00 - 20:00) тэатр лялек (вул. Першамайская, 73)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ