Выстава “Папяровы мост сяброўства”

12.04.2017 10:00 - 10:00 Дом-музей Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33 А) Бясплатнае

З 12 красавіка 2017 г. у Доме-музеі Ваньковічаў пачне працаваць выстава “Папяровы мост сяброўства”, у якой прымуць удзел майстры з Беларусі і Літвы – Алена Шаліма і Лаймутэ Федасеева.

Алена Шаліма – член праўлення Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, сябра Беларускага саюза дызайнераў. Аўтар дзясятка персанальных выстаў выцінанкі ў Беларусі і Літве. Куратар міжнароднай выставы «Папяровы сусвет» (2010).

Алена па прафесіі радыёінжынер, але, нягледзячы на схільнасць да тэхнічных навук, у душы яна – мастачка. Яна вельмі любіць і адчувае прыроду, цікавіцца гісторыяй, культурай, архітэктурай, з дзяцінства малюе, распісвае кераміку і шкло, а таксама займаецца фатаграфіяй. Усе гэтыя разнастайныя ўменні арганічна спляліся ў такім накірунку народнага мастацтва, як выцінанка. Творчыя пошукі аўтара вельмі рознабаковыя, але найбольш выразнымі і запамінальнымі з’яўляюцца тэмы дойлідства і міфалогіі.

Літоўская мастачка Лаймутэ Федасеева, родам з Калінінграда, доўгі час працавала на прадпрыемстве “Тульпе” вышывальшчыцай. З 1981 года, пасля заканчэння Шаўляйскага ўніверсітэта, жыве ў Вільнюсе. Майстар народнага мастацтва Літвы. Аўтар двух аўтарскіх альбомаў мастацкага вырэзвання з паперы. З самага дзяцінства дзяўчыну суправаджала народная творчасць – маці вышывала, бабуля вязала, а цётка ткала. Сама ж яна найбольш паглыбілася ў цудоўны свет народнага мастацтва, даследуючы фальклор. Праблема асіміляцыі і захавання культур заўжды яе хвалявала. Не знікнуць, а захаваць свае карані – гэта вельмі істотная на цяперашні дзень задача. Менавіта таму на выставе яна прадставіць работы на тэму “Дрэва жыцця”.

Уваход на выставу па білеце ў музей. Даведкі па тэл.: (017) 327 88 78, а таксама на старонцы ў фэйсбуку https://www.facebook.com/Музей-Дом-Ваньковічаў-Культура-і-мастацтва-першай-паловы-XIX-стагоддзя.

 

 


Вам можа быць цікава

Калядны баль на сядзібе Агінскага ў Залессі

24.01.2026 (17:00 - 22:00) музей-сядзіба М. К. Агінскага

Дзіма Нарышкін ва Уроцлаве

24.01.2026 (20:00 - 22:00) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Іван Кірчук у Мінску

31.01.2026 (11:00 - 13:00) палац культуры ветэранаў, (вул. Янкі Купалы, 21)

Спектакль Радзіва Прудок у Варшаве

03.02.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ