Выстава псіхалагічных партрэтаў Віктара Сяргея ў Вільні

12.04.2024 19:00 - 21:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) Бясплатнае

CreateCulture Space і Chrysalis Mag запрашаюць на адкрыццё выставы A Little Strange Віктара Сяргея.

A Little Strange — гэта не маналітны зборнік персанажаў з кіно або фантазій, а спектр характараў і тэмпераментаў, якія неадназначным, нязручным для ўспрыняцця спосабам адлюстроўваюцца ў знешнім. Сюжэт і вобразы прадстаўленых работ, нібыта добрае артхаус кіно, выводзяць гледачоў у адкрыты фінал, пакідаючы недагаворанасць, сумненні — і след чагосьці чырвонага.

Пра мастака:

Віктар скончыў БНТУ у 2014 годзе і з таго часу працуе па спецыяльнасці: архітэктарам і дызайнерам інтэр’ераў. А яшчэ Віктар — адзін з заснавальнікаў студыі DUDES architects. Малюнкам і жывапісам ён захапіўся яшчэ ва ўніверсітэце, і, хоць і не вучыўся на мастака, стаў шмат маляваць і даследаваць розныя тэхнікі.

Дата: 12 красавіка

Час: 19.00

Месца: CreateCulture Space,  Karmelitų gatvė 5, Вільня

Уваход: free donation


Вам можа быць цікава

Куратарская экскурсія па Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Мінску

27.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30, кв. 4)

PRAMIEŃ ва Уроцлаве

29.08.2026 (20:00 - 22:00) Stary Klasztor (ul. Purkyniego 1)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ