Выстава-прэзентацыя арт-кнігі «Ясон» у Нацыянальнай бібліятэцы

25.01.2022 - 28.02.2022 16:00 - 21:00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116) Бясплатнае

У музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі праходзіць выстава-прэзентацыя арт-кнігі «Ясон».



Дата: з 25 студзеня па 28 лютага 


Месца: пам. 347, Нацыянальная бібліятэка, пр-т Незалежнасці, 116, Мінск

Унікальнае выданне  —  сумесны праект беларускага мастака-графіка Фёдара Шурмялёва і грэчаскага паэта і калекцыянера Крыстаса Гіянакаса.

Кніга прысвечана старажытнагрэчаскаму міфу пра падарожжа Ясона і арганаўтаў за залатым руном. Мастак пераасэнсоўвае старажытнагрэчаскую міфалогію ў складанай тэхніцы афорта.

У кнізе 8 вершаў і 8 афортаў да іх, якія надрукаваны на італьянскай паперы «фабрыяна». Для пераплёту выкарыстоўвалася шаўковая нітка, для форзацаў — мармуровая французская папера ручной работы.

Праца над арт-праектам «Ясон» вялася больш за год. Кніга выдадзена накладам у 20 асобнікаў.

На выставе прадстаўлена сама кніга, асобна 8 афортаў і матрыцы да іх.

Экспазіцыя працуе ў музеі кнігі (пам. 347).  


Вам можа быць цікава

«Дай дарогу!» ў Познані

15.08.2026 (18:00 - 21:00) Klub Schron (Kościuszki 68)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ