Выстава «Срэбнае шчасце. Гісторыя PF» у Мінску

26.12.2024 - 18.01.2025 18:30 - 18:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8) 8 рублёў
 


У чацвер, 26 снежня, у музеі-майстэрні Азгура адкрываецца навагодняя выстава «Срэбнае шчасце. Гісторыя PF».








Дата: 26 снежня

Час: 18.30

Месца: музей-майстэрня Заіра Азгура, вул. Азгура, 8, Мінск 




У экспазіцыі — «PF»-паштоўкі з калекцый Аляксея Ільіна, Валерыя Сібрыкава, Сяргея Сукавіцына, Валерыя Вядрэнкі, Алены Данбровай. 

Назва «PF» атрымана ад першых літар італьянскага «Po Felicita» («На шчасце») або французскага «Pour Feliciter» («Каб павіншаваць»). 

PF — гэта поле для абсалютна свабоднага самавыяўлення аўтара. У «паштоўцы» няма ніякіх абмежаванняў, акрамя таго, што яна павінна быць «падарункавай».

 Абавязковымі атрыбутамі гэтага жанру з’яўляюцца толькі сімвалы PF (з указаннем надыходзячага года) і імя аўтара (або яго нікнэйм), размешчаныя на «паштоўцы». 

Аўтар можа размясціць на паштоўцы якое ўазгодна навагодняе віншаванне. 

Куратарка — Алена Данброва. 



Выстава працуе па 18 студзеня.






Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Летнія канікулы ў Доме Коласа ў Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Triangle» ў Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Майстар-клас па роспісе шопераў у Заслаўі

29.08.2026 (10:30 - 13:30) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ