Выстава Васіля Зянько «Паэзія кропак...» у Мінску

29.01.2025 - 02.03.2025 18:00 - 19:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а) 5 рублёў
 


У сераду, 29 студзеня, у арт-гасцёўні «Высокае месца» адкрываецца інклюзіўны арт-праект Васіля Зянько «Паэзія кропак...»





 У 2018 годзе Васіль Зянько паклаў пачатак аўтарскаму інклюзіўнаму кірунку ў творчасці для невідушчых і людзей са слабым зрокам. 


Канцэпцыя інклюзіўных арт-праектаў аўтара будуецца вакол ідэі ўзаемадзеяння паміж мастацтвам і творамі сусветнай культурнай спадчыны — паэзіяй, літаратурай, архітэктурай, паміж культурамі розных краін, людзьмі розных нацыянальных ідэнтычнасцей і фізічных асаблівасцей. 

Інклюзіўныя карціны спадара Васіля выкананы ў аўтарскай аб’ёмна-контурнай тэхніцы, даступнай для тактыльнага ўспрымання і чытання жывапісных вобразаў. 

На палотны інтэграваныя тэксты, паэтычныя радкі і апісанні шрыфтам Брайля. У дадатак да карцін створаны аўдыёгіды з апісаннем твораў праз QR-коды. 

Арыгінальныя інклюзіўныя карціны дазваляюць людзям са слабым зрокам і невідушчым быць паўнапраўнымі наведвальнікамі экспазіцыі і «глядзець» карціны рукамі. 

На выставе наведвальнікі ўбачаць работы з трох інклюзіўных арт-праектаў: «І адчуваючы, бачыць...», «Паэзія кропак...», «Спадчына муроў... кропкі...» з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і з прыватнага збору мастака. 


Інклюзіўны праект В. Зянько «І адчуваючы, бачыць...» (2018 г.) створаны па матывах твораў беларускіх пісьменнікаў. Арт-праект «Паэзія кропак...» (2020 г.) прысвечаны творчасці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

 Праект «Спадчына муроў... кропкі...» (2024 г.) экспануецца ўпершыню і прысвечаны адраджэнню праз жывапіс страчаных помнікаў архітэктурнай спадчыны Беларусі. 

У аснову кожнай з 10 арыгінальных тактыльных карцін былі ўзяты выявы і апісанні твораў манументальнага дойлідства Беларусі, якія ўзводзіліся ў перыяд з 1623 па 1890 год і не захаваліся да нашых дзён. 



Выстава працуе да 2 сакавіка. 




Вам можа быць цікава

Выстава “Вечна зялёнае” ў Мінску

21.12.2025 12:00 - 15.02.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

СамШазам у Варшаве

28.01.2026 19:00 - 29.01.2026 22:00 Canoe Lounge (Świętokrzyska 14)

Кіналекторый "Люм'еры" ў Мінску

29.01.2026 (18:00 - 20:00) НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава “Беларуская ваза” ў Мінску

24.12.2026 11:00 - 01.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ