Напрыканцы тыдня, з 10 па 12 кастрычніка, Вільня прымае фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA.
Вось якая сёлета праграма:
10 кастрычніка, пятніца:
Месца: Беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20, Вільня:
17.30-18.00 адкрыццё фестываля
18.00-18.50 Сучасныя даследаванні культурнай спадчыны: як мы рабілі часопіс. Прэзентацыя альманаха «CTRL+S»
19.00-20.00 Гарадскія метафізікі: Гомель — Мінск — Вільня. Размова Югасі Каляды, І. Б. і Сяргея Харэўскага пра міф(ы) горада ў сучаснай беларускай прозе
11 кастрычніка, субота:
Месца: клуб «Павільёнас», Pylimo g. 21B, Вільня:
11.00-11.30 Прэзентацыя беларуска-польскага зборніка вершаў Алеся Аркуша «Чаму праўда такая слабая?»
11.30-12.00 Ці магчыма беларусу перарасці свае даўнія страхі? Узброены стыхійны супраціў сялян падчас пасляваеннай калектывізацыі і саветызацыі ў кнізе Змітра Бартосіка «Забіць упалмінзага».
12.00-12.40 Пісьменнік і выдавец. Размова Цімура Кудзеліча і Ігара Іванова пра кнігі з абодвух бакоў
12.40-13.20 Дыскусія «Як творчасць дапамагае перажываць палітычнае зняволенне?»
13.20-13.50 Паўстанне з сябе. Дыскусія вакол кнігі Ганны Краль «Апярэдзіць Госпада Бога»
13.50-14.40 Дыскусія «Ле(ё)с літаратурных падкастаў: беларускі выпадак на фоне сусветных трэндаў. Разважаюць Наста Карнацкая і Кацярына Трубовіч
14.40-15.10 Дыскусія вакол выдання «DESCENT INTO THE MARSH: кніга-архіў пра пратэсты ў Ганконгу і Беларусі». З удзелам аўтаркі Лесі Пчолкі і выдаўца Ігара Іванова
15.10-15.50 Літаратура па слядах рэвалюцыі: размова з аўтарам кнігі «Апошняе пакаленне» Макарам
16.00-16.30 Эпасы народаў свету ў сучасным беларускім прачытанні: пераклад і асэнсаванне
16.30-17.30 Прэзентацыя кнігі Маргарыты Аляшкевіч «Нескладова і троху лацінкай» і альманаха паэзіі «Мінская школа»
17.30-18.10 Прэзэнтацыя рамана Крысціны Сабаляўскайце «Silva rerum» (кнігі І і ІІ) у перакладзе Сяргея Шупы
18.10-18.40 «Што такое постфікшн?» Дыскусія Максіма Жбанкова і Паўла Анціпава
18.45-19.35 Размова суседзяў: беларускі чытач у літоўскім люстэрку. Дыскусія з Гедрэ Казлаўскайце і Віргініяй Кульвінскайце.
19.40-20.20 Прэзентацыя рамана Змітра Вішнёва «Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер»
20.30-21.10 Прэзентацыя аўтабіяграфічнага рамана «Яблык у валізцы» з удзелам аўтара Уладзіслава Наважылава (Lesley Knife)
Месца: Беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20:
18.00-18.50 Спектакль «Сумны суп» тэатра «Прыехалі» па творах Вольгі Гапеевай
12 кастрычніка, нядзеля:
Месца: клуб «Павільёнас», Pylimo g. 21B:
11.00-11.30 Прэзентацыя новых нумароў «Pamylka_zin»
11.30-12.00 Прэзентацыя кнігі Андрэя Масквіна «Гутаркі з паэтамі на пачатку XXI стагоддзя»
12.00-12.30 Прэзентацыя кнігі Аляксандра Смалянчука «Раман Скірмунт (1868–1939). Жыццяпіс грамадзяніна Краю»
12.30-13.00 Прэзентацыя кнігі Юрыя Іздрыка «Human Right». З удзелам перакладчыцы Наталлі Русецкай і выдаўца Дзмітрыя Строцава
13.00-13.40 Прэзентацыя новых кнігі філасофскай серыі «Галерэя чалавечай думкі» — Вітгенштайн, Бэргсон, Інгардэн
13.40-14.10 «Ці мараць айцішнікі пра беларускі кібер-панк?» Дыскусія пра навуковую фантастыку ў беларускай літаратуры і прэзентацыя рамана «Пентаквантар» Арцёма Шуканава
14.10-15.00 Сюжэтныя ніткі і вузлы рамана «Правек і іншыя часы» Вольгі Такарчук: размова з перакладчыцай Марынай Шодай
15.00-15.40 «Дзюна» і Беларусь: прэзэнтацыя беларускага перакладу культавага рамана Фрэнка Герберта
15.40-16.10 Спорт па-за палітыкай: дыскусія з аўтарам кнігі пра ножны шпурляк Арцёмам Сізінцавым
16.10-16.50 «Салідарнасць і рэвалюцыя: беларус беларусу беларус?» Дыскусія вакол кніг «Абуджэнне Беларусі: штудыі з фенаменалогіі рэвалюцыі» і «Салідарнасць уражаных»
17.00-18.00 Прэзентацыя ініцыятывы «MALDZIS» і лекцыя пра Радзівілаўскую мапу ВКЛ 1613 года
18.00-19.00 Прэзэнтацыя новага выдання кнігі «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду» з удзелам аўтара і герояў: Вінцук Вячорка, Сяргей Дубавец, Сяргей Харэўскі і Сяргей Шупа
19.00-19.30 Размова з аўтаркай. З Ганнай Златкоўскай размаўляе Максім Жбанкоў
19.40-20.20 Прэзентацыя кнігі Віктара Якубава «Барацьба ВКЛ за Інфлянты ў канцы XVI —пачатку XVII ст.»
20.20-21.20 Ноч Паэзіі
Месца: Беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20:
16.00-16.30 Прэзентацыя манаграфіі Андрэя Масквіна «Беларускія эміграцыйныя часопісы: «Пагоня», «Сакавік», «Наперад!»
16.30-17.30 Беларускі ў анталогіі, прысвечанай фемінізму Еўропы: хто яны? Расказваюць Альміра Усманава і Уладзіслаў Гарбацкі
17.30-18.00 Прэзентацыя кнігі «Беларуская літаратура пасля 1986 года. Новае аблічча» Андрэя Масквіна
18.10-19.00 Прэзентацыя кніг «Эйфарыя» Марыі Пархімчык і «Перамена месцаў» Югасі Каляды
19.00-20.00 Прэзэнтацыя перакладу твораў Маргерыт Юрсэнар «Аnna, soror...» і «Арыентальныя навэлі»
Праграму таксама глядзіце па спасылцы. Уваход вольны.