Выстава жывапісу Алега Усціновіча «У Бясконцасць» у Віцебску

07.04.2023 - 01.05.2023 16:00 - 19:00 музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а) 5 рублёў

У пятніцу, 7 красавіка а 16-й, у музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адкрываецца мемарыяльная выстава Алега Усціновіча «У Бясконцасць».




Дата: 7 красавіка

Час: 16.00

Месца: музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, вул. Марка Шагала, 5а, Віцебск


На выставе можна пабачыць жывапісныя творы апошніх гадоў жыцця мастака, які сышоў у 2019 годзе.

Алег Усціновіч вярнуўся да жывапісу пасля многіх гадоў працы ў дызайне, дзе ён дасягнуў поспеху і як аўтар, і як аўтарытэтны эксперт, і як арганізатар бізнесу, але і зразумеў, што яго шлях гэтым не вычэрпваецца.

Разам з музыкай і каліграфіяй, жывапіс у сталым узросце стаў для яго інструментам разумення таямніц быцця, ладам жыцця і месцам, дзе пасля сыходу з фізічнага плана засталася яго тонкая сутнасць.


Алег Усціновіч (1966–2019) — дызайнер, жывапісец, кераміст, у 1997–2005 гг. — арт-дырэктар аднаго з вядучых рэкламных агенцтваў краіны «Белая карона».


 Выстава працуе да 1 траўня.





Вам можа быць цікава

Выстава Анастасіі Мясніковай «Доўгая ноч» у Празе

24.04.2025 19:00 - 15.05.2025 22:00 кватэрная галерэя «Vítězná 15» (Vítězná 419/15)

Беларускія танчыкі ў Кракаве

11.05.2025 (18:00 - 21:00) Прастора (Мікалайская 4/6)

Лекцыя «Беларуская рэжысура: Анатоль Ляляўскі» ў Мінску

14.05.2025 (18:00 - 19:00) Цэнтр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ