• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Выстава “Зора і Вітаўт”

Пачатак: 14.07 (18:00)
Канец: 25.07 (21:00)
Мастацкая галерэя “Інстытут культуры”
(Мінск, Кастрычніцкая пл., 1)
Кошт: Уваход вольны
Google

14 ліпеня а 18-ай гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі) у сувязі з правядзеннем VII З’езда беларусаў свету адкрываецца выстава “Зора і Вітаўт” да 90-х угодкаў беларускіх дзеячаў у ЗША Зоры і Вітаўта Кіпеляў, арганізаваная Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і мастацкай галерэяй “Універсітэт культуры” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

 

Бацькамі Зоры і Вітаўта былі ўдзельнікі беларусізацыі 1920-х гг., рэпрэсаваныя ў 1930-х гг. Яўхім Кіпель, дзякуючы якому быў уратаваны “Тэстамэнт” Уладзіміра Жылкі, і Лявон Савёнак, аўтар дасціпнага “Дзённіка Ів.Ів. Чужанінава”. Маці – настаўніцы: Марыя Кіпель, што спявала ў хоры У. Тэраўскага, і Апалонія Савёнак, добрая знаёмая жонкі Янкі Купалы – Уладзіславы Луцэвіч.

Вітаўт і Зора пазнаёміліся ў акупаваным Мінску, пазней вучыліся разам у Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў паваеннай Германіі, ва ўніверсітэтах Марбурга (Германія) і Лювена (Бельгія). У сярэдзіне 1950-х гг., следам за бацькамі выехалі ў ЗША, дзе і пасяліліся настала.

Паўсюль яны былі актыўнымі ўдзельнікамі беларускага жыцця: ладзілі скаўцкія і іншыя нацыянальныя імпрэзы, канцэрты, фестывалі, канферэнцыі. Шматгадовая праца ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы дала магчымасць паспрыяць разбудове беларускіх фондаў розных амерыканскіх бібліятэк, сабраць унікальную калекцыю беларусікі, ладзіць выставы беларускага друку, збіраць архівы, складаць бібліяграфіі, займацца навуковай працай. Сябры Беларускага інстытута навукі і мастацтва (ад 1982 г. Вітаўт Кіпель з’яўляецца яго дырэктарам), яны шмат выступалі на канферэнцыях і іншых мерапрыемствах, расказваючы пра Беларусь і беларусаў. А ад пачатку 1990-х гг. Вітаўт і Зора сталі частымі гасцямі на Бацькаўшчыне, перадавалі каштоўныя выданні ў беларускія бібліятэкі, удзельнічалі ў навуковых і грамадскіх імпрэзах, дапамагаючы чым і дзе было магчыма.

Зора адышла 14 красавіка 2003 года, і Вітаўт працягваў агульную справу адзін, але не ў самоце – з аднадумцамі па два бакі акіяну.

Разнастайная і багатая творчая спадчына, актыўная грамадская дзейнасць, як і розныя этапы жыцця Вітаўта і Зоры Кіпеляў, прадстаўлены на выставе ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”. На ўрачыстым адкрыцці плануе прысутнічаць дачка Зоры і Вітаўта – Алеся Кіпель.

Гэтая выстава – магчымасць выказаць даніну павагі і падзякі двум дзеячам, якія ў замежжы так шмат зрабілі для Беларусі.

 

Куратар выставы – Наталля Гардзіенка (8029)764-64-27

Адрас галерэі: Кастрычніцкая пл., 1. Тэлефон / факс: 327-26-12


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «У Беларусі і так страшна жыць, а калі ты яшчэ ўжываеш беларускую мову, то адчуваеш дадатковую рызыку»
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Падземнае мора Анемпадыстава
    • Дзве цудоўныя беларускія кнігі выклалі ў вольны доступ
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип