Анлайн-варкшоп па публічных выступах ад Андрэя Саўчанкі

28.01.2026 18:00 - 20:00 ZOOM (ZOOM) Бясплатна

28 студзеня адбудзецца бясплатны варкшоп «Гульня — як спосаб матывацыі». Правядзе занятак аўтар і вядоўца курса “Сейбіт Прамовы” Андрэй Саўчанка.


Андрэй — прафесійны акцёр і рэжысёр тэатра, які дакладна ведае, як прыручыць страх сцэны, трымаць увагу залы на ўсе 100% і зрабіць кожны ваш выхад незабыўным.

Што вас чакае?

Гэта будзе не проста лекцыя, а дынамічная практыка. За 1,5 гадзіны мы разам паспрабуем акцёрскія інструменты на практыцы і навучымся прымяняць іх падчас сваіх публічных выступаў.

На занятку вы:

✅ засвоіце прынцып выкарыстання гульні ў падрыхтоўцы і правядзенні прамовы
✅ атрымаеце практычны досвед выступу ў бяспечнай і прыязнай прасторы
✅ навучыцеся карыстацца інтэлектуальнымі і эмацыйнымі інструментамі акцёра
✅ забераце з сабой класны настрой і зарад натхнення для новых здзяйсненняў.

Калі: 28 студзеня (серада), 18:00-19:30 па Варшаве (Мінск — 20:00–21:30 Вільня — 19:00–20:30 Тбілісі — 21:00–22:30).

Рэгіструйцеся па спасылцы ў Zoom, каб не прапусціць выдатны шанец папрактыкавацца «тут і зараз» і зрабіць свой наступны выступ ідэальным!




Вам можа быць цікава

Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 02.04.2026 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава "Вяртанне ў Заслэў" у Заслаўі

22.01.2026 10:00 - 08.02.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Kurwadziki і Алесь Дзянісаў у Вільні

07.02.2026 (19:00 - 21:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Nürnberg ва Уроцлаве

19.02.2026 (20:00 - 22:00) Klub Łącznik (Tramwajowa 1-3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ