Навагодняя казка “Як літара Ў уратавала Каляды”

30.12.2018 18:00 - 18:00 Маладзёжны Тэатр Эстрады (вул. Маскоўская 18а) Бясплатнае

30 снежня а 18-00 маленькія і дарослыя гледачы змогуць ізноў пабачыць Літару Ў і яе сяброў на сцэне Маладзёжнага Тэатра Эстрады. Гэтым разам мы ўбачым новую казку з ужо знаёмай назвай – “Як літара Ў уратавала Каляды”.

Пра што ж новая казка, і ці сапраўды яна будзе істотна адрознівацца ад мінулагодняй??

“Так, будзе адрознівацца, і вельмі істотна!!!! Яська і Янінка будуць, як і летась, збіраць у Чароўным Бары  чароўныя літары са слова НАДЫШОЎ – але перашкаджаць гэтым разам ім будзе не толькі Зюзя, але і багіня зімы Марана. Ярыла не дапаможа – бо ён да Вясны паляцеў у светлы Вырай. Уся надзея на Літару Ў нескладовае, і, канешне ж, на саміх дзяцей, на Яську і Янінку. Яны – наша будучыня, іх сувязь з Беларускай Зямлёй яшчэ не перерарваная, як у многіх іншых беларусаў” – расказваюць стваральнікі цыкла казак аб прыгодах Літары Ў Раман Арлоў і Кацярына Поцюс.

Нагадаем, што калі чароўныя літары са слова НАДЫШОЎ не будуць сабраныя – Новы Год і Каляды не прыйдуць, і зіма будзе бясконцай.

Таксама гледачоў чакае прыемны сюрпрыз. Упершыню ў якасці каляднага падарунка можна будзе набыць кампакт-дыск з 9цю песнямі з цыкда казак аб прыгодах Літары Ў (зімовай, веснавой і восеньскай).

Да сустрэчы 30 снежня а 18-00 ў Маладзёжным Тэатры Эстрады.

Квіткі тут: kvitki.by

 


Вам можа быць цікава

Выстава “Шчасцю – быць!” у Мінску

13.02.2026 16:30 - 20.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Спектакль «Ваўкі» ў Любліне

16.04.2026 19:00 - 18.04.2026 21:30 Centrum Kultury w Lublinie (Peowiaków 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ