«Як Ноч стала Дзяўчынай»: беларускамоўны мюзікл у Мінску (12+)

10.12.2022 18:00 - 20:00 Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а) ад 23 рублёў

У суботу, 10 снежня, у моладзевым тэатры эстрады — новы беларускамоўны мюзікл-прытча «Як Ноч стала Дзяўчынай».



Дата: 10 снежня

Час: 18.00

Месца: Моладзевы тэатр эстрады, вул. Маскоўская, 18а, Мінск 

Натхніла на мюзікл старадаўняя беларуская легенда аб вялікіх волатах свету, дзякуючы якім паўстала жыццё на зямлі. Сустрэліся багі — Дзень і Ноч, Пярун і Макош — і паспрачаліся пра чалавека.

Перуну здалося, што людзі, як мурашы, малыя і бескарысныя. А багіня Макош сказала, што жыццё людзей — адно імгненне. Але бог Дзень захапіўся пачуццямі людзей, што каханне іх моцнае і магутнае. Ноч не паверыла гэтаму, сказала, што самыя магутныя на свеце — багі. Ну, і завярце...

Кампазітар — Аляксандр Сухараў, аўтарка песень — Уладзіслава Арцюкоўская. Харэаграфія Таццяны Трафімавай.

У ролях: Яўген Воўчак, Паліна Арцюкоўская, Інга Кісялёва, Вольга Калеснікава, Мікіта Касцюкевіч, Уладзіслаў Сазонаў, танцавальны праект Маладзёжнага тэатра эстрады «Fusion».

Прыходзьце даведацца, што там далей здарылася — і як свет пачаўся па-беларуску.

Квіткі коштам ад 23 да 30 рублёў можна набыць па спасылцы.




Вам можа быць цікава

NAVIBAND у Шчэціне

07.12.2025 (19:00 - 21:00) Centrum Kultury Krzywy Gryf (Krzysztofa Kolumba 5)

Канцэрт "Джаз - Танга - Боса нова" ў Мінску

12.12.2025 (18:00 - 19:30) Музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Калядны баль у Мірскім замку

10.01.2026 (19:00 - 22:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ