Як ствараць радавод? Майстар-клас Ігара Станкевіча анлайн

04.05.2022 20:00 - 22:00 анлайн Бясплатнае

4 траўня журналіст, даследчык гісторыі роду Ігар Станкевіч ладзіць анлайн бясплатны майстар-клас па стварэнні радаводу.



Дата: 4 траўня

Час: 20.00 (час мінскі)

Месца: тэлеграм-чат «Нацыі лідараў»

Войны, рэвалюцыі, акупацыі, рэпрэсіі, адлігі, якія змяняюцца масавымі знішчэннямі цэлых селішчаў — гэта наша гісторыя. Не дзіўна, што ў кожнай сям’і ёсць свае легенды, ёсць свае страхі, свае рэпрэсаваныя, сасланыя, вайскоўцы і шляхта, намяшаны розныя нацыянальнасці, веравызнанні, свае героі і складаныя лёсы.

І ўсё ж мы занадта мала ведаем гісторыю сваіх продкаў. Нам сцерлі памяць аб родзе, пазбавіўшы нас сілы. А пакаленні змянялі адзін аднаго, каб перадаваць калектыўны вопыт і веды сваім нашчадкам.

На майстар-класе вы атрымаеце адказы на пытанні: 

- навошта трэба ведаць свой род? 

- дзе шукаць інфармацыю? 

- якія існуюць адкрытыя базы дадзеных? 

- як працаваць з архівамі? 

- дзе збіраць і захоўваць дадзеныя аб родзе (праца з сэрвісамі).

Рэгістрацыя не патрэбная. Далучайцеся!


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Вечар памяці Святланы Курс у Вільні

19.08.2026 (18:30 - 20:30) касцёл Святога Барталамея (Užupio g. 17а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ