Юбiлейны канцэрт да 60-годдзя барда і актора Вiктара Шалкевiча

16.02.2019 19:00 - 19:00 Палац культуры прафсаюзаў (Пр. Незалежнасці, 25) ад 19 рублёў

16 лютага ў Палацы Прафсаюзаў адбудзецца вялiкi юбiлейны канцэрт, прымеркаваны да 60-годдзя славутага барда Вiктара Шалкевiча. У межах канцэрта адбудзецца прэзентацыя новага альбома, а таксама прагучаць ужо знаёмыя слухачам, лепшыя кампазiцыi з творчасцi артыста.
– Выдумляць асаблiва нiчога не будзем – зробiм усё па-чалавечаску, традыцыйна, – каментуе Вiктар Шалкевiч. – Успомнiм лепшае са старога, запрэзентуем нешта новае.
Увогуле, 60 – гэта не тыя гады, каб спыняцца, раздзiраць на сабе вопратку i лямантаваць, маўляў, «Ах, як усё замячацельна, якi я класiчны i харошы, што такую разорыну ў мастацтве пасля сябе пакiнуў!» – разважае Шалкевiч. – Трэба жыць штодня, трэба iсцi ў той бок, адкуль пачынае свяцiць сонца, i ўсё будзе добра. Трэба бясконца захапляцца людзьмi, рэчамi i з’явамi вакол нас!
– На сцэну разам са мной традыцыйна выйдуць мае старыя добрыя сябры гiтарыст Юры Хiлявец i пiянiст Анатоль Кандыба, – распавядае артыст. – Увогуле, на кожным канцэрце заўжды бывае нешта новае і цікавае. Юбiлейная iмпрэза тым больш не стане выключэннем!

16 лютага, 19:00
Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў
Мінск, пр. Незалежнасці, 25
Кошт квіткоў ад 19 да 33 рублёў

Квіткі: тут, а таксама ў касе Палаца Прафсаюзаў

КАЛЯДНАЯ АКЦЫЯ!

Першыя сто пакупнікоў, якія набудуць квіткі праз сайт nn.by, атрымаюць ад арганізатараў кампакт-дыск з песнямі Віктара Шалкевіча пры ўваходзе ў залу.


Вам можа быць цікава

Выстава "Плынь часу" ў Мінску

Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, вялікая галерэя) (вул. Леніна, 20)

Выстава Міраўлада Палачыча "Майя" ў Мінску

10.10.2025 19:00 - 09.11.2025 20:00 Галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Выстава «Сямейная гісторыя. Фотаздымкі з калекцыі Савы Сіўко» ў Мінску

13.10.2025 09:00 - 02.11.2025 18:00 Нацыянальны гістарычны музей (вул. Маркса, 12)

Апошні N.R.M. у Вільні

07.11.2025 (19:00 - 22:00) Alaus Namai (A. Goštauto g. 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ