Юр’я ў Гомелі

06.05.2023 15:00 - 18:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) ад 2,5 рублі

У суботу, 6 траўня, філіял Веткаўскага музея кліча святкаваць традыцыйнае свята Юр’я.



Дата: 6 траўня

Час: 15.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель


Тут зладзяць рэканструкцыю архаічнага палескага абраду «Юраўскі карагод», унесенага ў спіс культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Ён і дасёння праводзіцца ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна.

На Беларусі Юр’я лічылася адным з самых вялікіх, самых папулярных гадавых свят.

Абрад уключае ў сябе дзеянні, накіраваныя на зварот да Бога з просьбай аб добрым ураджаі. Асноўныя — выпяканне абрадавага каравая ды ваджэнне карагодаў у полі.

Прыходзьце пасмакаваць сапраўдны Юраўскі карагод (абрадавы каравай).

Дарэчы, па добрай традыцыі і каб зямля сёлета была багатая на ўраджай — стол збіраюць у складчыну!

Прыносьце з сабой штосьці да святочнага стала: яешню, пірагі, бліны, варэнікі, бульбу, каўбасу, сыр, цукеркі, печыва, любыя іншыя любімыя ласункі.

І клічце сяброў ды сяброў вашых сяброў!


Кошт — 5 рублёў для дарослых, 2,5 рублі — для школьнікаў.




Вам можа быць цікава

Выстава Крысціны Мельнік-Субцэльнай «Перад красой тваёй маўчаць» у Мінску

27.01.2026 17:00 - 15.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава Сафii Пiскун “Вясковая пастараль” у Мінску

21.02.2026 18:00 - 21.03.2026 19:00 галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Саша Філіпенка ў Берліне

12.03.2026 (19:00 - 21:00) CABUWAZI, Tempelhof (Columbiadamm 84)

Дзень Святога Патрыка ў Варшаве

13.03.2026 (19:00 - 20:30) GARAŻ artystyczny (ul. Wałbrzyska 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ