Юстына Карпіловіч у Познані

23.05.2026 12:40 - 14:40 Беларуская школка (Zagórze 15) Бясплатнае
У суботу, 23 траўня, у Познані граюць канцэрт Юстына Карпіловіч і сям’я Бартосікаў.
Юстына Карпіловіч — маладая беларуская пяснярка, якая да сваіх 17 гадоў выдала два альбомы з аўтарскімі песнямі «Як тут апынуўся?» і «Летапіс».

Выступае на сцэне разам са сваёй сям’ёй: маці Таццяна Карпіловіч — прафесійная баяністка, і брат Геральд Бартосік — малады музыка.

А пісьменнік і бард Зміцер Бартосік раскажа шмат жыццёвых анекдотаў.

Нудна не будзе!

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ