"Залатая восень" у Мастацкім музеі

01.10.2019 - 01.09.2019 12:00 - 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) а 4 рублёў
Акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня пажылога чалавека

1 кастрычніка ва ўсім свеце святкуюць Міжнародны дзень пажылога чалавека. Дата абрана не выпадкова: існуе меркаванне, што старэйшы ўзрост – залаты час. Восень часта называюць залатой парой – менавіта ў гэты час года прырода дзеліцца самымі багатымі фарбамі. Таму ў разгар восеньскага сезона – у першы дзень кастрычніка – старэйшаму пакаленню надаецца асаблівая ўвага.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь не застаецца ўбаку, праяўляе павагу да пажылых людзей і далучаецца да Міжнароднага свята.

1 кастрычніка 2019 года Нацыянальны музей чакае людзей старэйшага ўзросту ў госці, каб яны правялі час у спакойнай і ўтульнай атмасферы, атрымалі эстэтычнае задавальненне і асалоду ад света прыгожага.

У гэты дзень Мастацкі запрашае не толькі наведаць музей, але і прыняць удзел у спецыяльна арганізаваных мерапрыемствах, сярод якіх:

-       12:00 – прагулка па адноўленай экспазіцыі залаў “Рускага мастацтва XVIII – пачатку ХХ стагоддзя”, падчас якой магістр мастацтвазнаўства, старшы навуковы супрацоўнік музея Юлія Лісай пазнаёміць з палотнамі з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея, што раней не выстаўляліся.

-       14:00 – экзатычнае “вандраванне” па выставе “Аман: жамчужына Усходу. Рамесная спадчына”. У суправаджэнні куратара міжнароднага выставачнага праекта Кацярыны Дасько можна будзе не толькі ўбачыць рамесныя працы майстроў Амана, але і даведацца пра яго культуру, звычаі і традыцыі.

-       16:00 – сустрэча з Наталляй Сяліцкай – вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела сучаснага беларускага мастацтва НММ, якая ў рамках выставы “Касмічны пілігрым” прыадкрые сакрэты яркай здольнасці народнага мастака Беларусі Аляксандра Кішчанкі.

-       17:00 – Інтэрактыўны праект “Паэзія і жывапіс”. Аўтар праекта Валерыя Дубоўская прапануе гасцям пагаварыць аб узаемадзеянні паэзіі і жывапісу, навучыцца “бачыць” гук, даведацца пра ўплыў кампазіцыі верша на яго ўспрыманне, пачуць гук “паэтычнага імпрэсіянізму”, стаць актыўным удзельнікам паэтычнай вечарыны.

1 кастрычніка 2019 года ў рамках святкавання Міжнароднага дня пажылога чалавека кошт уваходнага білета ў музей для людзей старэйшага ўзросту (пры прад’яўленні пенсійнага пасведчання) – 4 руб.

Наведванне музея для дарослага – 8 руб.

Дзеці і студэнты дзённай формы навучання – 4 руб.

Дзеці да 7 гадоў – бясплатна.

Тэлефоны для даведак: +375172202287, +375173277163


Вам можа быць цікава

Выстава Надзеі Гутнікавай «Пашый мне, мацi, шнуравiцу» ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 29.03.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава sierafimuss "Liminal Escapes" у Варшаве

28.02.2026 19:00 - 08.03.2026 21:00 галерэя "Septem of Swords" (Aleja 3 Maja 5)

Выстава фатаграфій Уладзіміра Кавальчука з Мінску

04.03.2026 18:00 - 22.03.2026 19:00 галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4)

Гуканне вясны ў Брэсце

13.03.2026 (14:00 - 16:00) Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ