«Заспявай 3.0»: госць Паліна Рэспубліка

10.06.2016 19:00 - 23:00 Chill Out (Свабоды, 4 (унутраны дворык)) 100 000

З пачаткам лета стартуе другі этап конкурсу «Засьпявай 3.0». 18 выканаўцаў, адабраныя журы, атрымалі магчымасьць выступіць ужывую ў самым цэнтры Менску, летняй тэрасе кавярні «Chill Out», якая знаходзіцца ва ўнутраным дворыку на плошчы Свабоды, 4. Усяго заплянавана шэсьць канцэртаў і кожны пройдзе пры падтрымцы вядомага госьця. У першым канцэрце з гасьцявым сэтам найлепшых песень выступіць Паліна Рэспубліка і фіналісты конкурсу – гурт «Тутэйшыя», DW ды трыё Дзімы Нікановіча, Вольгі Сацюк і Мікіты Найдзёнава.

Гурт «Тутэйшыя» прэтэндуе на перамогу ў намінацыі «Беларускі кавэр». Сябры журы вылучылі іхны кавэр на песьню «Чырвоны дыск Сонца» гурта «Без билета». Лідэрка гурта Тацяна Казановіч пераклала яе на беларускую. Гурт «Тутэйшыя» утварыўся ў 2014 годзе, а канчаткова склад аформіўся летась. Музыкі выконваюць свае песьні на беларускай мове ў стылях кантры, фольк, поп-рок. Бліжэй зь іх творчасьцю можна пазнаёміцца ў афіцыйнай суполцы. Грошы, атрыманыя ў якасьці прызу, музыкі хацелі бы ўкласьці ў запіс свайго дэбютнага альбому.

Дуэт DW – адзін з фіналістаў у намінацыі «Замежны пераклад». Яны зрабілі беларускую вэрсію гіта «So far» ізраільскага гурту Habanot Nechama. Дуэт складаецца з 18-гадовага Дзяніса Нікольскага і 24-гадовага Аляксея Варавіна. Хлопцы граюць разам зь мінулага году. У сваёй музыцы арыентуюцца на соўл, блюз і акустычную музыку. Толькі пачалі рэалізоўваць свой творчы патэнцыял, таму лічаць, што ўласныя песьні ёсьць іхным галоўным дасягненьнем. Удзельнікі дуэту мараць пра музычнае падарожжа. Каб езьдзіць з горада ў горад і выступаць у розных нечаканых месцах. На зьдзяйсьненьне гэтай мары яны бы і патрацілі прызавыя грошы.

Трыё Нікановіч-Сацюк-Найдзёнаў было заснаванае адмыслова для конкурсу «Засьпявай 3.0». 25-гадовы музыка і паэт Мікіта Найдзёнаў пераклаў на беларускую мову песьню Эраса Рамазоці, сам сыграў на гітары, а вакальныя партыі выканалі яго сябры – 22-гадовы Дзьмітрый Нікановіч і 22-гадовая Вольга Сацюк. У выпадку перамогі, прызавыя грошы трыё зьбіраецца патраціць на стварэньне новых сумесных твораў.

Весьці канцэрт «Засьпявай 3.0» будзе Алег Хаменка.

Увага! У продажы толькі 50 квіткоў.


Вам можа быць цікава

Выстава Яраслава Кірвеля «Kviecień» у Варшаве

26.06.2025 20:00 - 06.07.2025 23:00 галерэя «Septem of swords» у бары «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Сустрэча «Беларусь! Мова ≠ ідэнтычнасць?» у Хайдэльбергу

03.07.2025 (18:00 - 22:00) Interkulturelles Zentrum, Altes Tabakmuseum (Bergheimer Str. 147)

Спектакль «Па што ідзеш, воўча?» ў Авіньёне

15.07.2025 (20:30 - 22:00) Le Rouge Gorge (Place de la Mirande)

Спектакль «Экстрэмісты» ў Варшаве

16.07.2025 19:00 - 17.07.2025 21:00 Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ